BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча “Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?”

31.10.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча “Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?”
Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi”. 2-га лістапада з прамовай да "Гораду і Свету" зверніцца вядомы беларускі філосаф Валянцін Акудовіч.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Валянцін Акудовіч

"Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?"

2 лістапада 2012 года, у 18.30

Галерэя "Ў" 
(прасп. Незалежнасці, 37а)

 

Пэўны момант мае патэнцыял стацца падзеяй пры наяўнасці шэрагу су-падзенняў. Су-падзенне часава-прасторавых вымярэнняў культуры і асобы, су-падзенне сітуацыі выкліку і мажлівасцяў і гатоўнасці асобы на яго адказаць, су-падзення актуальнасці пытання і трапнасці адказу на яго... Гэта гісторыя пачалася з уласнага "пошуку чалавека ў чалавеку" аднаго беларускага філосафа, а сталася кропкай адліку ў мысленні і дыскусіях многіх беларускіх інтэлектуалаў і падзеяй беларускай культуры.

2 лістапада 2012 года ў цыкле публічных лекцый "Urbi et Orbi" вядомы беларускі філосаф Валянцін Акудовіч - са зваротам "Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?". Лекцыю можна назваць доўгачаканай, бо яшчэ калі толькі "Urbi et Orbi" прадумваліся як адзін з фарматаў дзейнасці Лятучага ўніверсітэта, яны бачыліся як месца, з якога калісьці прамовіць Валянцін Акудовіч. Але для гэтага меў прыйсці адпаведны момант, адпаведнае су-падзенне: будучая лекцыя прэзентуе новую кнігу Валянціна Акудовіча, якая выходзіць ў выдавецтве "логвінаЎ". "Кніга пра Нішто", як назваў яе аўтар, ёсць кульмінацыяй роздумаў, распачатых  у эсэ "Мяне няма" - роздумаў пра Нішто, Адсутнае, у якіх філосаф уступае ў дыялог, спрэчку з усёй папярэдняй філасофскай традыцыяй, ад Парменіда да Гайдэгера і Сартра.

Свой зварот "Гораду і Свету", як і саму кнігу, філосаф пачынае з радыкальнай фразы: "Калі я ў нечым і падобны да Бога, дык у тым, што нас абодвух няма". Што гэта - нігілістычнае сцверджанне ці свядомая правакацыя, якая мае натхняць на роздум, нараджаць мысленне і прыводзіць да станоўчых адказаў? Наколькі сапраўды ў гэтым праяўляецца тая дыялагічнасць тэкстаў Акудовіча, пра якую кажуць эксперты? Дыялагічнасць, якая стварае адкрытую прастору, дае імпульс да дабудоўвання сэнсаў праз тых, хто адважыцца ўступіць у гэтую гаворку пра Нішто?

Каго правакуе Акудовіч? Якога адказу чакае ад "Гораду і Свету"? У інтэрв’ю напярэдадні лектар зазначае: "Філасофія не робіць Свет лепшым (што праўда, і горшым не робіць), яна ўсяго толькі спрабуе яго зразумець адэкватна самому Свету. Да таго ж метафізіка адсутнасці, як і ўвогуле метафізіка, ніколі і не была завязаная на непасрэднае жыццё. Зрэшты, мая лекцыя па азначэнню для тых, у каго ёсць патрэба памысліць Свет як цэлае ці параўнаць сваё бачаннне быцця з маім і крытычна яго адрэфлексаваць. І гэта зусім не пустая справа".

Лекцыя "Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?" распачнецца 2 лістапада 2012 года ў 18.30 у Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Перад лекцыяй у кнігарні "логвінаЎ" можна будзе набыць новую кнігу філосафа - "Кнігу пра Нішто".

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Валянціна Акудовіча

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео