BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацплатформы ФГС УП (Мінск, 16 лістапада 2012 года)

30.10.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацплатформы ФГС УП (Мінск, 16 лістапада 2012 года)
16 лістапада 2012 года ў Мінску мае адбыцца чарговая Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Падчас Канферэнцыі будуць прадстаўлены асноўныя вынікі працы Нацыянальнай платформы за апошні год, пройдзе абмеркаванне перспектыў, мэт і задач грамадзянскай супольнасці Беларусі на ўзроўні Усходняга партнёрства і Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі, а таксама перспектыў развіцця дзейнасці Нацыянальнай платформы на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Напярэдадні чацвертай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якай пройдзе 29-30 лістапада 2012 года ў Стакгольме (Швецыя), адбудзецца вызначэнне мэт і задач беларускай дэлегацыі.

Як і ў мінулы раз, адным з самых змястоўных пытанняў Канферэнцыі стане пытанне аб Канцэпцыі далейшага развіцця Нацыянальнай платформы. Удзельнікам будзе прадстаўлена другая версія Канцэпцыі і прапанавана прыняцце рашэння па ёй.

Каардынацыйны камітэт Нацыянальнай платформы запрашае арганізацыі-удзельнікаў Нацплатформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і маюць магчымасць істотна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні Канферэнцыі, увайсці у склад Аргкамітэта Канферэнцыі.

 

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

“Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Мінск, 16 лістапада 2012 года

Запрашэнне да ўдзелу

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Напярэдадні чацьвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 16 лістапада 2012 года ў Мінску.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы далейшага вызначэння прыярытэтаў яе дзейнасці і выбару актуальнай стратэгіі развіцця.

Удзельнікамі Канферэнцыі 16 лістапада 2012 года будзе абмеркавана і, магчыма, прынята новая версія Канцэпцыі дзейнасці Нацыянальнай платформы. Таксама праграмай прадугледжана абмеркаванне пытанняў развіцця дзейнасці Нацыянальнай платформы у рэгіёнах Беларусі і разварочвання нацыянальных праграм.

Канферэнцыя таксама будзе выконваць функцыю падрыхтоўкі беларускіх удзельнікаў да працы на чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца ў Стакгольме 29-30 лістапада 2012 года.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 11 лістапада 2012 года даслаць Заяўку на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

Чакаем вас на Канферэнцыі!


Запампаваць Запрашэнне

Запампаваць Форму заяўкі

Запампаваць Папярэднюю праграму

 

Кантактная інфармацыя:

Каардынатар Арганізацыйнага камітэта:
Антаніна Елістратава

Адрас электроннай пошты:
[email protected]

Нумар мабільнага тэлефона:
(+375 29) 158-99-81
(пн.-пт., ад 10.00 да 18.00)

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео