BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Парадак і працэдура падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП

27.11.2011
Парадак і працэдура падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП
Парадак і працэдура падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

 

 

 

 

 

 

 

 

Парадак і працэдура падпісання
Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Часовы каардынацыйны камітэт
Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці
Усходняга партнёрства

29 кастрычніка 2011 года

29-га кастрычніка 2011 года адбылася Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства "Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства". Канферэнцыя прыняла Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (далей Мемарандум), які замацоўвае мэты, задачы, каштоўнасці і прынцыпы арганізацыі і дзейнасці Нацыянальнай платформы. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, становяцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі Нацыянальнай платформы, паўнамоцнымі прымаць любыя рашэнні адносна яе будучага развіцця, уключаючы пытанні арганізацыі, працэдур прыняцця рашэнняў, абрання новых кіруючых органаў, вызначэння стратэгіі і тактычных задач дзейнасці.

З моманту прыняцця, Мемарандум адкрыты для падпісання ўсімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Каардынацыю дзейнасці па падпісанні Мемарандума і прадстаўнічыя функцыі ад імя Нацыянальнай платформы ажыццяўляе Часовы каардынацыйны камітэт да правядзення наступнай паўнамоцнай Канферэнцыі Нацыянальнай платформы.

Часавым каардынацыйным камітэтам вызначаны наступны парадак і працэдура падпісання Мемарандума:

  1. Мемарандум адкрыты для падпісання ўсімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежна ад іх місіі, сферы дзейнасці, наяўнасці або адсутнасці ў іх афіцыйнай дзяржаўнай рэгістрацыі.
  2. Мемарандум падпісваецца альбо паўнамоцным кіруючым органам арганізацыі (радай, праўленнем і г.д.), альбо ўсімі ўдзельнікамі сходу.
  3. Факт падпісання Мемарандума павінен быць замацаваны пісьмова: пратаколам (або выпіскай з пратакола) рашэння паўнамоцнага органа арганізацыі, падпісанага паўнамоцнымі членамі кіруючага органа. Пратакол (выпіска) павінен утрымоўваць інфармацыю аб арганізацыі (назву, юрыдычны статус, кантактную інфармацыя), запіс аб разглядзе і галасаванні па прыняцці Мемарандума.
  4. Для незарэгістраваных арганізацый і ініцыятыў пратакол сходу падпісваецца ўсімі ўдзельнікамі агульнага сходу з указаннем кантактных дадзеных падпісантаў (нумар тэлефона і адрас электроннай пошты). Сапраўдным будзе пратакол сходу арганізацыі колькасцю не меней 3-х членаў.
  5. Пратакол (выпіска з яго) прадстаўляюцца Часаваму каардынацыйнаму камітэту Нацыянальнай платформы ў двух версіях: 1) электроннага дакумента і 2) адсканаванай версіі з подпісамі ўпаўнаважаных членаў кіруючага органа. Электронная і адсканаваная версіі пратакола (выпіска з пратакола) паўнамоцнага органа накіроўваюцца на адрас электроннай пошты Часавага каардынацыйнага камітэта: [email protected].
  6. Пасля атрымання пратакола аб падпісанні Мемарандума Часовы каардынацыйны камітэт разглядае пратакол на прадмет наяўнасці ўсіх неабходных дадзеных і апавяшчае арганізацыю аб выніках разгляду.
  7. Пры выкананні ўсіх фармальных патрабаванняў да пратакола, арганізацыя, якая падпісала Мемарандум, лічыцца паўнапраўным удзельнікам Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Дадатак:

а) Нацыянальная платформа - гэта камунікацыйная пляцоўка, дзе арганізацыі грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваныя і незарэгістраваныя, даўно існуючыя і новыя грамадзянскія аб'яднанні і ініцыятывы, дамаўляюцца аб агульных падыходах да актуальных праблем, выпрацоўваюць агульную пазіцыю, сумеснымі намаганнямі прасоўваюць агульныя інтэрасы і арганізуюць салідарныя дзеянні.

б) Статус пастаяннага ўдзельніка дазваляе ўдзельнічаць у выпрацоўцы агульных рашэнняў, выбіраць і быць абраным у каардынацыйныя і прадстаўнічыя органы Нацыянальнай платформы і Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Пастянныя ўдзельнікі будуць атрымоўваць поўную інфармацыю аб усіх дзеяннях і рашэннях, якія закранаюць інтарэсы любых арганізацый, аб'яднанняў і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці Беларусі і Усходняга партнёрства, атрымоўваць неабходныя кансультацыі па ўсіх праграмах дапамогі Беларусі з боку ЕС. Пастаянныя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы абавязваюцца інфармаваць сваіх членаў, партнёраў і мэтавыя групы аб дзеяннях і рашэннях Нацыянальнай платформы, абавязваюцца садзейнічаць наяўнымі ў іх сіламі і магчымасцямі прасоўванню агульных рашэнняў Нацыянальнай платформы і дзеянняў у рамках прынятых рашэнняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео