BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя вынікаў даследавання ўплыву "Дажынак" на трнсфармацыю беларускіх гарадоў

22.10.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Прэзентацыя вынікаў даследавання ўплыву "Дажынак" на трнсфармацыю беларускіх гарадоў
26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" праводзяць міні-канферэнцыю "Дажынкі" і трансфармацыя беларускіх гарадоў".

На ей будуць прадстаўлены канчатковыя вынікі даследвання "дажыначных" трансфармацый у беларускіх гарадах.

"Дажынкі" як нацыянальнае свята ладзіцца ў Беларусі з 1996 года. З таго часу падзея перарасла ў нешта значна большае, чым этнаграфічнае свята ўборкі ўраджаю. Гэта мерапрыемства набыло свой палітычны і эканамічны сэнс і "абрасло" міфамі і стэрэатыпамі. І калі адны кажуць пра "дасягненне новых вышынь у гарадскім добраўпарадкаванні ды праявы клопату аб селяніне", другія паказваюць падзею як чарговую праяву "аграгламуру". Доўгі час менавіта такі ангажаваны падыход быў вызначальным, і па-за пафасам і жартамі заставаліся незаўважнымі "Дажынкі" як аб’ект сур’езнага даследавання, як праблема, вартая дыскусіі навукоўцаў, спецыялістаў, экспертаў. У 2012 годзе даследчая група Лятучага ўніверсітэту ўпершыню занялася распрацоўкай пытання захавання спадчыны і трансфармацыі гарадской ідэнтычнасці падчас падрыхтоўкі да "Дажынак". Міні-канферэнцыя "Дажынкі" і трансфармацыя беларускіх гарадоў" прэзентуе шырокай публічнасці вынікі даследавання. У шасці паведамленнях даследчыкі прадставяць нечаканы вобраз "Дажынак" з розных ракурсаў:

  1. Планаванне "Дажынак" - заканадаўчае афармленне.
  2. Дажыначны стандарт - падрыхтоўка да свята: планы, праекты.
  3. "Дажынкі" як спосаб павышэння якасці жыцця гараджан.
  4. "Дажынкі" і архітэктурная спадчына.
  5. "Дажынкі" і жыццё беларускіх гарадоў ў люстэрку прэсы.

Мэта канферэнцыі - прыцягненне ўвагі спецыялістаў, экспертаў, чынавенства, журналістаў да "Дажынак" як да складанага сацыякультурнага феномена, як да масштабнага праекта, у выніку якога адбываюцца сур’езныя трансфармацыі гарадоў, а разам з гэтым аказваецца ўплыў на традыцыі памяці, гарадскую ідэнтычнасць, культурную своеасаблівасць і якасць жыцця беларускіх гарадоў. У сучаснай Беларусі практыка такіх "святочных" рамонтаў стала даволі распаўсюджанай: рэспубліканскія, абласныя "Дажынкі", Дні беларускага пісьменства. Такі падыход выяўляе шматлікія недахопы, і зразумела, што неабходны пераход да планамернай, узгодненай працы пры падрыхтоўцы да праектаў такога тыпу. Як магчыма здзейсніць гэты пераход? Ці могуць "Дажынкі" стаць тым кейсам, які б паказаў пачатковыя кропкі, ключавыя моманты, на якіх трэба сканцэнтраваць увагу? Якія яшчэ даследаванні былі б неабходныя ў гэтым накірунку?

Запрашаем да абмеркавання гісторыкаў, культуролагаў, архітэктараў, спецыялістаў і экспертаў па пытаннях захавання гістарычнай спадчыны, спецыялістаў па пытаннях праектавання развіцця гарадоў, дызайнераў, журналістаў, а таксама ўсіх зацікаўленых (папярэдне акрэдытоўвацца не трэба).

Вашай увазе размова пра "Дажынкі" кіраўніка даследчай групы Сцяпана Стурэйкі з Максімам Жбанковым, а таксама тэкст Сцяпана Стурэйкі, напісаны напярэдадні сёлетняга фестывалю, які прайшоў у Горках.

Мерапрыемства пройдзе 26 кастрычніка 2012 года (пятніца) ў Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 16.00.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам Юліяй Галіноўскай: (+375 29) 7422040, [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео