BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Што важна разумець пра “Дажынкі”

21.09.2012 Сцяпан Стурэйка
Што важна разумець пра “Дажынкі”
Свой взгляд
Як снежань немінуча прыносіць Новы год, так верасень – рэспубліканскія “Дажынкі”. Ізноў будуць СМІ надзьмуваць з двух бакоў два супрацьлеглыя медыйныя вобразы падзеі.

 Афіцыйныя – як дасягнення новых вышынь у гарадскім добраўпарадкаванні ды праявы заботы аб селяніне. Незалежныя – як чарговую забаўную праяву трэшу і “аграгламуру”. Будзе шмат патасу, шмат жартаў і фотажаб, але чарговы раз не прагучыць нешта вельмі важнае.

Сёлетнія “Дажынкі” стануць шаснаццатымі. Час не тое што падсумоўваць назапашаны вопыт – можна дысертацыі спакойна пісаць. Перадусім важна адзначыць заганнасць практыкі “святочнага” добраўпарадкавання, калі можна гадамі нічога (ці амаль нічога) не рабіць з горадам, не ўкладаць у інфраструктуру, а потым за год усё перарабіць. Што зроблена добраўпарадкаванне на хуткую руку, з парушэннем пэўных нормаў, часам насуперак генплану, нерацыянальна, бо ў шалёнай спешцы не было часу элементарна паразважаць, – усё гэта адыходзіць на другі план. Любы разумны чалавек пры тым разумее, што метадычнае і прадуманае ўкладанне грошаў нашмат больш эфектыўнае. Разумеюць, але не робяць? Больш за тое, правядзенне “Дажынак” рэспубліканскіх, абласных, Дней беларускага пісьменства сведчыць аб тым, што гэтая практыка “святочных” рамонтаў вельмі добра замацавалася і культывуецца. Адказ на пытанне чаму так сталася можа быть больш складаным чым падаецца. Па-першае, відаць у пэўны момант паступовае планамернае развіццё горада пачало даваць збоі, выявіла сваю неэфектыўнасць. Гарады, кіруючыся ёй, прыходзілі і прыходзяць у заняпад, з якога як раз “Дажынкі” нібыта мусяць ратаваць. Па-другое, па ўсім выглядае, што існуе выразнае чынавенскае лоббі, для якога “святочнасць” мае аб’ектыўныя і суб’ектыўная перавагі над планамернасцю. Як перавесці гарады на планамернае, эфектыўнае развіццё – вялікая метадалагічная задача, што патрабуе сур’ёзнай междысцыплінарнай навуковай распрацоўкі, пасільнай хіба кангламерату даследчыкаў, з прыцягненнем аналітыкі Дзяржкантролю і г.д.

Сама паслядоўнасць выбару гарадоў для чарговых рэспубліканскіх “Дажынак” сведчыць, што хутка канцэпцыю свята прыдзецца істотна перапрацоўваць, бо дасюль сістэма ішла па нарастаючай – кожная вобласць імкнецца выставіць на “Дажынкі” як мага большы горад. Мінская – Нясвіж і Маладзечна, Віцебская – Полацк і Оршу, Магілёўская – Горкі і 200-тысячны Бабруйск, Гарадзенская – Ваўкавыск і Ліду... Сёлетні канфлікт паміж Гомелем і Рагачовам за права правядзення наступных “Дажынак” сведчыць пра тое, што стаўкі растуць. Але ж буйныя райцэнтры заканчваюцца. Засталіся яшчэ абласныя гарады, але ж гэта ўжо выглядае дзікавата. Цяпер падумайце: як можна засвоіць скажам у Наваполацку сёлетніх 595 млрд. руб. пры тым, што Лядовы палац там ужо ёсць? Міжнародны аэрапорт збудаваць? А яшчэ ж трэба дбаць і аб мэтазгоднасці тратаў. Таму “Дажынкі” будуць рэфармавацца.
 
І яшчэ колькі слоў аб набалелым – пра помнікі. Гэтым летам деследчая група “Лятучага ўніверсітэту” вырашыла засяродзіцца на распрацоўцы пытання захавання спадчыны і трансфармацыі гарадской ідэнтычнасці падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”. Сіламі энтузіястаў было праведзена даследванне фактычнага матэрыялу, зладжаныя некалькі экспедыцый у постдажыначныя гарады. Галоўным пытаннем было ці можна ўвінціць, уманціраваць у своеасаблівы дажыначны стандарт (лядовы палац, наберажная, амфітэатр, пешаходная зона і кілатоны тратуарнай пліткі) яшчэ і беражлівае стаўленне да архітэктурнай спадчыны, актуалізаваць і дзе трэба – аднавіць, адрэстаўраваць помнікі? Высновы несуцяшальныя. Мясцовая адміністрацыя, будаўнікі не бачаць спадчыну, амаль не заўважаюць яе, калі толькі гэта не руіны ў цэнтры горада, што мулялі вока гадамі (як у Оршы). І тое часам прасцей знесці. Падчас экспедыцый мы размаўлялі не з чынавенствам, але ж з актывістамі, мясцовымі журналістамі, краязнаўцамі, то бок людзьмі з актыўнай пазіцыяй, вельмі добра ўкаранёнымі ў гарадскую паўсядзённасць. І што? У 80 % гэтыя людзі таксама не заўважаюць спадчыны. “Усё вайна знішчыла” – адзін і той адказ мы атрымалі ў Кобрыне, Маладзечне і нават Бабруйску – гарадах з захаванай комплекснай гістарычнай забудовай (асабліва сваімі бясконцымі шэрагамі дарэвалюцыйных яўрэйскіх дамоў уразіў Бабруйск).
 
Праблема як заўсёды шматгранная. Не хапае высакокваліфікаваных гуманітарных кадраў, адмыслоўцаў па захаванні спадчыны, якія б праводзілі ў гарадское жыццё ідэю аб беражным абыходжанні з помнікамі, даводзілі адказным асобам, што акрэслены і актуалізаваны гістарычны цэнтр робіць істотны ўнёсак у падвышэнне якасці жыцця, лакальнага патрыятызму і ўрэшце рэшт уплывае на эканамічны ўзровень. Так жыве ўся Еўропа – адтуль да нас транслюецца ідэя надзвычайнай каштоўнасці спадчыны, каштоўнасці старога. У Беларусі гэтую ідэю ўспрынялі хіба толькі абласныя цэнтры, ды й тое, пакуль што моцна кульгаюць у гэтым накірунку. У райцэнтрах выразна дамінуе каштоўнасць новага, свежага, пачышчанага. Архітэктары, якія праектуюць пераўтварэнні, і якія мусілі б па ідэі рупіцца пра карэктнае абыходжанне са спадчынай, не маюць адмысловай кваліфікацыі, часта паходзяць з іншых гарадоў, не валодаюць мясцовай семантычнай спецыфікай прасторы. Навуковыя кіраўнікі аб’ектаў, унесеных у спісы, не праяўляюць прынцыповасці (часцей за ўсё самі жывуць у Мінску). Ды й што там казаць, мясцовая гісторыя не ўспрымаецца жыхарамі як нешта радное. Хутчэй гэта абстрактны тэкст з разумнай кніжкі, які ў іхнай свядомасці не стасуецца з роднай вуліцай і шэрагам двухпавярховых камяніц. На пытанне “Каму б было варта паставіць помнік у горадзе?” часцей за ўсё ідзе “Вой, ды шмат каму! Напрыклад гэтаму… як яго… недзе ж напісана пра іх…” І ў выніку стаіць гулівер (Орша), камандзіровачны (Ліда), боцман (Кобрын) і г.д. Што праўда, ёсць і людзі, якія ўсё ж называюць сапраўды выбітныя імёны. Дарэчы, ніводнага разу не называлі агульнанацыянальных герояў – Каліноўскага, Быкава, Купалу – хоць цяжка ўявіць што пра іх ня ведаюць…
 
Падсумоўваючы, хочацца сказаць што “Дажынкі” ў сённяшніх рэаліях становяцца выпрабаваннем для горада. Не толькі для чынавенства, але і для грамадзянскай супольнасці (калі верыць у яе існаванне). “Дажынкі” – гэта шанец, “залаты дождж”, які ільецца раз на 100 гадоў для рэалізацыі самых смелых пражэктаў, самых патаемных мараў аб уласным горадзе. “Дажынкі” – своеасаблівае “акно магчымасцяў” для самых розных групаў, гатовых прасоўваць свае інтарэсы. Але ж няма навыку мэтапакладання. Можна бясконца цягнуць старую песню пра тое, што калі б былі грошы, магчымасці і г.д., мы б такое зрабілі, што “Ах!”. А як прыходзяць грошы, дык амаль адзіныя хто з іх карыстаецца – будаўнікі лядовых палацаў ды вытворцы пліткі. А хацелася б большага! Ну а пакуль прапаную даследваць наяўныя феномены, сур’ёзна аналізаваць і распрацоўваць метадалогію дасягненняў – прынамсі 50 райцэнтраў у нас яшчэ ў запасе маецца!
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео