BE RU EN
rss facebook twitter

Чэргі па валюту ў Мінску: займаюць звечара, а ў абменніках не хапае даляраў і еўра

19.12.2014
Чэргі па валюту ў Мінску: займаюць звечара, а ў абменніках не хапае даляраў і еўра
svaboda.org
На ўваходзе ў Цэнтральнае аддзяленне "БПС-Сбербанка" адразу папярэдзілі, што даляраў і еўра няма.

У Мінску ахвотныя набыць валюту займаюць чаргу каля абменнікаў звечара, піша "Наша Ніва".

Беларусь вяртаецца ў 2011 год - час чэргаў каля абменнікаў і дэфіцыта валюты? Першыя сімптомы таго валютнага крызісу ёсць. У многіх банках даляры і еўра ўжо раскупленыя.

Ахвотныя набыць валюту чакаюць на ўваходзе ў абменнікі тых, хто здае даляры, а пасля адразу ж выкупляюць іх.

Сімвалам стаяння па валюту ў 2011-м стаў чыгуначны вакзал - чарга ў рэкордныя часы налічвала да 1000 чалавек, якія мусілі некалькі разоў на дзень пацвярджаць сваё месца ў спісе. Чаму менавіта вакзал? Па-першае, там быў спадзеў на замежнікаў, якія куплялі беларускія рублі. Па-другое, умовы чакання былі даволі камфортныя - у цяпле і святле.

Ноч на 19 снежня 2014 года беларусы зноў сустракаюць на вакзале. Чэргі пакуль адносна невялікія, апоўначы валюту чакалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Каля кожнага з абменнікаў "Беларусбанка" на падземным паверсе стаяла па 5 чалавек, наверсе, каля "МТБанка", "БПС-Сбербанка" (тут, па чутках, валюта была ў продажы) і "далёкага" "Беларусбанка" можна налічыць яшчэ каля 20 чалавек. Нарэшце, каля дзясятка пенсіянераў занялі падыходы да вялікага аддзялення "Беларусбанка".

Сёння, 19 снежня, людзі зранку прыйшлі ў банк займаць чэргі па валюту. У абменных пунктах валюты няма, паведамляе "Радыё Свабода".

На ўваходзе ў Цэнтральнае аддзяленне "БПС-Сбербанка" адразу папярэдзілі, што даляраў і еўра няма.

Курс даляра ў "Беларусбанка" - 11500 рублёў, еўра - 14300 рублёў. Афіцыйны курс Нацыянальнага банку: даляр - 10880 рублёў, еўра -13590.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео