BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прадпрымальнікі Віцебска пратэстуюць супраць тэхрэгламенту Мытнага саюзу

06.06.2013
Прадпрымальнікі Віцебска пратэстуюць супраць тэхрэгламенту Мытнага саюзу
Фота: svaboda.org
Прадпрымальнікі Віцебска заявілі аб правядзенні “аднадзённага папераджальнага спынення працы”, пратэстуючы супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу.

На ўсіх кірмашах горада значная частка гандлёвых месцаў пустуе, піша Радыё Свабода. Тэхрэгламент “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці” Мытнага саюзу прадпрымальнікі лічаць чарговым вымаганнем грошай у дзяржаўны бюджэт. Ёнпрадугледжвае дакументальнае пацверджанне якасці тавараў. У тым ліку тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расіі, хаця гэта адзіная мытная прастора.

Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць расійскую сертыфікацыю якасці, або аддаць частку тавару на адмысловую экспертызу. Старшыня арганізацыйнай групы па стварэнні прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч адзначыла:

“Калі ў нас адзіная мытная прастора, і калі нейкі тавар выраблены ў Расіі, то чаму мы тут, у Беларусі, мусім наноў пацвярджаць якасьць такога тавару? Каштуе гэта, між іншым, больш за мільён рублёў. Калі ж мы прадаём тавар, выраблены па-за межамі Мытнага саюзу, то мусім заплаціць за тэхнічную экспертызу кожнага віду прадукцыі. А гэта яшчэ большыя грошы, не кажучы ўжо пра іншыя выдаткі. Уявіце: чалавек гандлюе кашулямі, набывае па 10 адзінак рознага фасону. Дык з гэтых 10-ці ён мусіць 5 адзінак аддаць на экспертызу, з іх 3 яму вернуць назад, а 2 сапсуюць, правяраючы хімічнымі рэчывамі. Гэта абумоўлена правіламі. Адпаведна, прадпрымальнік заплаціць грошы за экспертызу, а кошт двух сапсаваных рэчаў мусіць „раскінуць“ на астатні тавар, каб пакрыць выдаткі. Значыць, усё аўтаматычна падаражэе. Гэта адаб’ецца і на пакупніках, і на нашых продажах”.

Віцебскія прадпрымальнікі палічылі, што дакументы пра адпаведнасць тэхнічнаму рэгламенту будуць каштаваць ад 40 да 70 мільёнаў для кожнага — у залежнасці ад разнастайнасці асартыменту. Адзіная мажлівасць зэканоміць — гэта “звузіць” асартымент, што таксама закране інтарэсы пакупнікоў.

І грашовыя выдаткі, і верагодныя чэргі ў цэнтр стандартызацыі, дзе ёсьць адзіная ў вобласці лабараторыя, і неабходнасць страціць частку тавару на тэхнічныя доследы, прычым з невядомым вынікам, — усё гэта прадпрымальнікаў не задавальняе. Таму яны і пратэстуюць, спрабуючы звярнуць на сябе ўвагу кіраўніцтва краіны.

Першапачаткова гэты рэгламент павінен быў уступіць у сілу яшчэ з 1 студзеня 2013 года. Але пасля мінулай хвалі незадавальнення была прадстаўлена адтэрміноўка — да 1 ліпеня. Але прадпрымальнікі хочуць не новай адтэрміноўкі, а перагляду ўмоваў тэхнічнага рэгламенту. Галоўным чынам, каб не трэба было пацвярджаць якасць расійскіх тавараў, або тых, што імпартуюцца ў Расію і ўжо на расійскім памежжы Мытнага саюзу праходзяць кантроль якасці.
Бо паўторныя праверкі прадпрымальнікі лічаць ні чым іншым, як спробай за іхны кошт папоўніць дзяржаўны бюджэт.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео