BE RU EN
rss facebook twitter

Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін Усходняга партнёрства

08.12.2011
Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін Усходняга партнёрства

Новаствораны Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін Усходняга партнёрства будзе адсочваць штогадовы прагрэс у краінах Усходняга партнёрства (УП) - у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Ён будзе прадстаўляць кампаратыўную карціну працэсаў еўрапейскай інтэграцыі ў краінах УП і ў розных сектарах гаспадаркі.

Індэкс быў распрацаваны незалежнымі экспертамі грамадзянскай супольнасці, якія выступаюць за прасоўванне рэформ у еўрапейскай інтэграцыі. Ён падрыхтаваны і рэалізуецца Міжнародным фондам "Відродження" (IRF) у партнёрстве з Фондам "Адкрытае грамадства" (OSF) і экспертамі з аналітычных цэнтраў і інстытутаў у краінах Усходняга партнёрства і ЕС. Усяго ў праграме ўзялі ўдзел больш за 30 экспертаў з краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза.

Індэкс еўрапейскай інтэграцыі - гэта інструмент маніторынгу, які прызначаны таксама для дапамогі ўстановам ЕС прымяняць прынцып "большае за большае" і "меншае за меншае", які быў абвешчаны Еўрапейскім Саюзам у маі гэтага года. Хоць ЕС і незалежныя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці прадастаўляюць мноства рэгулярных даследванняў прагрэсу ў еўрапейскай інтэграцыі ў краінах УП, няшмат з іх параўноваюць прагрэс паміж гэтымі краінамі, а менавіта на гэта накіраваны Індэкс у першую чаргу.

Індэкс уключае тры накірункі, якія затым разбіваюцца на раздзелы, катэгорыі, падкатэгорыі і артыкулы:

I. Узаемасувязь / Падабенства

  • Палітычны дыялог і супрацоўніцтва паміж Агульнай знешняй палітыкай і палітыкай бяспекі (CFSP) і Еўрапейскай палітыкай бяспекі і абароны (ESDP)

  • Гандаль і эканамічная інтэграцыя

  • Свабода, бяспека і правасуддзе

  • Энергетыка і транспарт

  • Адукацыя і кантакты паміж людзьмі

  • Падтрымка ЕС

II. Збліжэнне 

  • Дэмакратыя

  • Вяршэнства права

  • Якасць кіравання

  • Рынкавая эканоміка

  • Свабода, бяспека і правасуддзе

  • Энергетыка і транспарт

  • Адукацыя і кантакты паміж людзьмі

III. Кіраванне еўрапейскай інтэграцыяй 

  • Каардынацыйны механізм

  • Прававое збліжэнне

  • Задзейнічанасць грамадзянскай супольнасці

  • Каардынацыя знешняй дапамогі 

Запампаваць тэкст

 

Пераклад: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Міжнародний фонд "Відродження"

Видео