BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Гацура з двума сваімі сынамі ў цэнтры Мінска пратэставала супраць смяротнага пакарання

06.12.2011
Таццяна Гацура з двума сваімі сынамі ў цэнтры Мінска пратэставала супраць смяротнага пакарання

Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі. 

Жанчына разгарнула расцяжку, намаляваную яе дзецьмі, і пад гэтай расцяжкай панесла ў Адміністрацыю прэзідэнта свой зварот. Гацура адзначыла, што яна шматдзетная маці: у яе трое дзяцей,  і цяпер яна цяжарная чацвёрты раз. У сваім звароце яна напісала, што не хоча, каб у яе краіне забівалі людзей.

У каментарыі журналістам Гацура сказала, што не верыць у магчымасць звярнуцца да прэзідэнта праз нейкія інстанцыі. Таму яна і звярнулася непасрэдна праз Адміністрацыю, паведамляе Еўрарадыё.

Пры паходзе да Адміністрацыі сям'ю Гацуры і журналістаў, якія суправаджалі іх, міліцыя не спыняла. Падаць зварот, праўда, не атрымалася. У жанчыны пры сабе не аказалася дакументаў. Гацура вырашыла ўсё ж скарыстацца паслугамі пошты, каб данесці свае ідэі кіраўніку дзяржавы.

 

 

 

 

 


Видео