BE RU EN
rss facebook twitter

Бі-бі-сі: Пуцін зазывае ў "Еўразійскі Саюз" былыя савецкія рэспублікі

05.10.2011
Бі-бі-сі: Пуцін зазывае ў "Еўразійскі Саюз" былыя савецкія рэспублікі

28 верасня 2011 года на канферэнцыі ў Рускай дзяржаўнай бібліятэцы расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін, які нядаўна абвясціў, што ён збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта ў сакавіку 2012 года, заявіў, што блок краін, якія створаць "Еўразійскі Саюз", стане асноўным глабальным гульцом.  

Расійкі прэм’ер заявіў, што Расія, Беларусь і Казахстан ужо знаходзяцца на шляху да эканамічнай інтэграцыі (1 студзеня 2012 года стартуе інтэграцыйны праект краін "Адзіная эканамічная прастора").

У артыкуле ў расійскай газеце "Известия" Ул. Пуцін, аднак, адмовіў у магчымасці рэстаўрацыі Савецкага Саюза і сказаў, што "Еўразійскі Саюз" будзе "абапірацца на досвед Еўрапейскага Саюза і іншых рэгіянальных кааліцый".

Расія, Беларусь і Казахстан ужо стварылі эканамічны альянс (Мытны саюз), у якім няма мытных бар'ераў. Кыргызстан і Таджыкістан таксама разглядаюць магчымасць далучэння.

Расія даўно заклікае да ўмацавання супрацоўніцтва паміж былымі савецкімі краінамі. Аднак незалежныя назіральнікі кажуць, што ранейшыя спробы наладжвання больш цесных сувязяў паміж краінамі аказаліся беспаспяховымі з-за рэзкіх эканамічных адрозненняў патэнцыйных партнёраў. Многія былыя савецкія рэспублікі насамрэч маюць заходнія памкненні і падазрона ставяцца да саюзных намераў Масквы.

На думку назіральнікаў, вяртанне Пуціна ў Крэмль на цяперашні момант амаль забяспечана. 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле Бі-бі-сі

Видео