BE RU EN
rss facebook twitter

23-25 верасня прайшоў Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

30.09.2011
23-25 верасня прайшоў Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

23-25 верасня ў Коўна (Літва) прайшоў Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які сабраў каля 200 удзельнікаў з 14 краін свету.

 

Кангрэс стаў сапраўднай падзеяй акадэмічнага жыцця Беларусі, дазволіўшы сабраць шырокае кола гісторыкаў, палітолагаў, сацыёлагаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, а таксама экспертаў з розных сфераў. Пад час працы ў секцыях былі закрануты найбольш істотныя даследчыя праблемы. Шэраг актуальных грамадскіх і палітычных працэсаў абмеркаваны ў форме публічных дыскусій. 

Шматлікія водгукі і каментары ўдзельнікаў дазваляюць лічыць Кангрэс надзвычай паспяховым у рэалізацыі сваіх мэтаў: развіццё камунікацыі, стымуляванне узаемнага супрацоўніцтва, абмеркаванне і прэзентацыі новых ідэй ды праектаў, павышэнне якасці даследаванняў Беларусі.

"Ад самага пачатку канцэпцыя Кангрэса прадугледжвала рэгулярнае правядзенне, інакш проста згубіцца ўсялякі сэнс. Вынік правядзення ў гэтым годзе мусіць быць толькі пачаткам і стаць асновай для развіцця ідэі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў бліжэйшай будучыні", - адзначыў старшыня арганізацыйнага камітэту Андрэй Казакевіч.

Плануецца, што матэрыялы Кангрэса мусяць выйсці асобным выданнем. Час правядзення наступнага Кангрэса папярэдне вызначаны як другая палова верасня 2012 года. 

 

Служба інфармацыі "ЕЎРАБЕЛАРУСІ"

Видео