BE RU EN
rss facebook twitter

Дамініка Быхавска-Сінярска: "Саміт Усходняга партнёрства - Саміт па правах чалавека?"

29.09.2011
Дамініка Быхавска-Сінярска: "Саміт Усходняга партнёрства - Саміт па правах чалавека?"

Саміт Усходняга партнёрства - Саміт па правах чалавека?

Дамініка Быхавска-Сінярска,
юрыст, каардынатар Хельсінкскага фонда па правах чалавека і яго праекта “Еўропа праў чалавека"; выпускнік Каледжа Еўропы (у Наталіне), у 2005-2006 гадах яна была супрацоўнікам праекта Судовая стратэгічная праграма Хельсінкскага фонду па правах чалавека; пазней працавала ў Сакратарыяце Еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу 

 

29 верасня 2011 года, у рамках польскага старшынства ў Савеце Еўрапейскага Саюза, у Варшаве пройдзе Саміт Усходняга партнёрства. Гэта будзе першая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў пасля нядаўняга распачынання ініцыятывы Еўрасаюза (з 2009 года) у дачыненні да Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Доўгачаканым вынікам Саміта павінна стаць Дэкларацыя агульных мэт супрацоўніцва паміж краінамі-удзельнікамі Усходняга партнёрства, а таксама наданне ініцыятыве палітычнага вымярэння, у залежнасці ад узроўня выгоды, якую прынясе заахвочванне ўдзелу краін ва УП і ўзроўня прадстаўніцтва краін.

Мы павінны памятаць, што адна з асноўных мэт Усходняга партнёрства - развіццё дэмакратыі і абарона правоў чалавека. Гэта асабліва важна ў кантэксце апошніх падзей у сферы правоў чалавека ў суседніх з Еўрасаюзам краінах. Асабліва трывожным фактарам сталі арышты праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў у Беларусі, напрыклад, падчас акцый "маўклівага пратэсту". А таксама перадачы Польшчай і Літвой беларускім уладам асабістых банкаўскіх дадзеных Алеся Бяляцкага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна". Пачынаючы са жніўня гэтага года і па сённяшні момант А. Бяляцкі ўтрымліваецца пад вартай па абвінавачванні ва ўтойванні даходаў. Акрамя таго - і гэта важна падкрэсліць - у Беларусі па-ранейшаму выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Сітуацыя ў іншых дзяржавах-удзельніцах Усходняга партнёрства таксама выклікае занепакоенасць. Асаблівы непакой выклікае арышт па палітычных матывах Юліі Цімашэнкі, былога прэм'ер-міністра Украіны, якая была абвінавачаная ў крадзяжы грамадскіх сродкаў. У Азербайджанерэгулярна пераследуюцца блогеры (напрыклад, Эльнур Мадзілі знаходзіцца ў паліцэйскім розшуку, пачынаючы з 12 сакавіка 2011 года). Акрамя таго, 10 сакавіка 2011 года азербайджанскае Міністэрства юстыцыі загадала неадкладна спыніць дзейнасць Дому правоў чалавека ў Азербайджане - няўрадавай праваабарончай арганізацыі, яго закрыццю папярэднічалі шматлікія ператрусы памяшканняў паліцыяй. У Грузіі, у Тбілісі, 25 сакавіка 2011 года была жорстка разагнаная вулічная дэманстрацыя; 7 актывістаў былі арыштаваныя і пасаджаныя за краты. Факт рэгулярнага парушэння правоў чалавека ў краінах УП рэгулярна пацвярджаецца ў юрыдычных справаздачах Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Прыведзеныя прыклады пацвярджаюць адсутнасць павагі ў краінах Усходняга партнёрства да асноўных правоў і свабод чалавека, напрыклад, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сходаў і асацыяцый, свабоду меркаванняў і права на праваабарончую дзейнасць, а таксама сведчаць пра недахоп дэмакратыі ва ўсходніх суседзяў Еўрапейскага Саюза.

Такім чынам, праблема адсутнасці павагі да прынцыпаў дэмакратыі і неабходнасць увядзення гарантый абароны правоў чалавека ва Усходнім партнёрстве павінны стаць прыярытэтам Варшаўскага саміта. Толькі моцны і выразны сігнал ад краін ЕС можа прынесці рэальныя змены ва ўсходніх суседзяў Еўрасаюза. 

Видео