BE RU EN
rss facebook twitter

Усходняе вымярэнне мабільнасці абмяркоўвалася на канферэнцыі ў Варшаве

19.07.2011
Усходняе вымярэнне мабільнасці абмяркоўвалася на канферэнцыі ў Варшаве

Больш шырокі доступ студэнтаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, моладзі, удзельнікаў ад культуры і спорту з краінаў Усходняга партнёрства былі ў цэнтры ўвагі на канферэнцыі "Усходняе вымярэнняе мабільнасці", якая адбылася 6-7 ліпеня ў Варшаве. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі інстытутаў Еўразвязу і дзяржаваў-чальцоў, а таксама зацікаўленыя асобы ад універсітэтаў, даследчых цэнтраў, нацыянальных агенцыяў па праграмах ЕЗ, а таксама ад культурных і адукацыйных установаў, няўрадавых арганізацыяў і прафсаюзаў з краінаў Усходняга партнёрства. 

Удзельнікі заклікалі да больш актыўнага ўдзелу краін-партнёраў у праграмах ЕЗ па падтрымцы мабільнасці і адкрыцця праграмаў, пераймаючых досвед ужо існуючых, "накіраваных на ўмацаванне асабістых кантактаў паміж людзьмі з Еўрапейскага Звязу і краінаў-партнёраў, у сферы бесперапыннай адукацыі, культуры, Еўропы для грамадзянаў і ролі СМІ ў новай фінансавай перспектыве".

Супрацоўніцтва ЕЗ з краінамі-партнёрамі павіннае быць падмацаваным "адпаведнай формай праграмаў новага пакалення ў галіне культуры, адукацыі, моладзевага пытання, навукі, даследаванняў і спорту, а таксама адэкватнага фінансавання для іх рэалізацыі".
 
Канферэнцыя даказала, што далейшае ўмацаванне кантактаў паміж людзьмі і інстытуцыянальнага супрацоўніцтва "робіць свой ​​унёсак ва ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў краінах-партнёрах, прасоўванне дэмакратыі на ўсіх узроўнях і садзейнічанне стварэнню адкрытага і творчага грамадства, гатовага да супрацоўніцтва"

Запампаваць Высновы пасля канферэнцыі "Усходняе вымярэнне мабільнасці" 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео