BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурс для журналістаў "Польшча - прыязная суседка Беларусі"

18.09.2007
Конкурс для журналістаў "Польшча - прыязная суседка Беларусі"

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб'яўляе VIII тур конкурсу для журналістаў «Польшча – прыязная суседка Беларусі». 

У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты, якія да 30 лістапада 2007 года дашлюць на адрас амбасады копіі публікацый, у тым ліку змешчаных на інтэрнэт-старонках, а таксама радыё- і тэлематэрыялаў за 2007 год на наступныя тэмы:

  • Сучасная Польшча
  • Супольная гістарычная спадчына Беларусі і Польшчы
  • Польскія органы самакіравання як падмурак рэгіянальнага дэмакратычнага развіцця
  • Роля сродкаў масавай інфармацыі і пазаўрадавых арганізацый у Польшчы
  • Польска-беларускае эканамічнае супрацоўніцтваПольшча ў ЕС
  • Беларусы і палякі – падабенства і адрозненне
  • Еўрарэгіёны – шанс для польска-беларускага памежжа
  • Турызм – найлепшы спосаб узаемапазнання
Абавязкова трэба ўказаць месца і дату публікацыі.

Матэрыялы з пазнакай «Конкурс» трэба даслаць на адрас:
220034, Мінск, вул. Румянцава, 6. 

www.baj.by

Видео