BE RU EN
rss facebook twitter

Начныя беспарадкі ў Рызе: 126 чалавек затрымалі

14.01.2009
Начныя беспарадкі ў Рызе: 126 чалавек затрымалі

Латвійская паліцыя затрымала ў Рызе ў ноч на сераду 126 удзельнікаў антыўрадавых выступаў. Дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак латвійскага парламента — паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовыя дручкі.

Беспарадкі ў Рызе пачаліся ўвечары аўторка пасля мітынгу, удзельнікі якога запатрабавалі роспуску парламента. Яны пратэставалі супраць, на іх думку, няздольнасці ўраду супрацьдзейнічаць эканамічнаму крызісу ў Латвіі, а таксама супрыь прыпынення выпалат бюджэтнікам і супраць павышэння падаткаў.

Пасля каля 1000 чалавек рушылі да будынка і пачалі закідваць яго камянямі і пляшкамі.

Сёння раніцай, паведамляюць балітыйскія СМІ, сітуацыя ў сталіцы звычайная, калі не лічыць разбітых шыбаў на некаторых будынках Старога гораду і вялікай колькасці прыбіральшчыкаў, якія ліквідуюць наступствы начных беспарадкаў. Больш за ўсё дасталося будынка Міністэрства эканомікі.









Фота з сайта postimees.ee

Спасылка

Видео