BE RU EN
rss facebook twitter

Еўракамісар Фюле: Еўразвяз будзе працягваць падтрымку амбіцыйных рэформ у Арменіі

21.09.2011
Еўракамісар Фюле: Еўразвяз будзе працягваць падтрымку амбіцыйных рэформ у Арменіі

“ЕЗ будзе працягваць падтрымку амбіцыйнай праграмы ўнутраных рэформ у Арменіі”, - сказаў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў заяве па выніках сустрэчы з армянскім прэм'ер-міністрам Тыгранам Саргсянам, якая прайшла 19 верасня ў Брусэлі. 

Фюле адзначыў, што ЕЗ практычна падвоіў дапамогу краіне, пачынаючы з 2011 года, і падкрэсліў, што Кансультацыйная група ЕЗ у Арменіі будзе працягваць аказваць падтрымку ўладам Арменіі за прасоўванне ў рэформах па ключавых аспектах Пагаднення аб асацыяцыі, і  абвясціў аб рашэнні Еўракамісіі пачаць перамовы з Арменіяй аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, дадаўшы, што яны пачнуцца, як толькі Савет прыме мандат.

Еўракамісар заявіў, што і ЕЗ і Арменія "адданыя далейшаму ўмацаванню адносін у рамках абноўленай Еўрапейскай палітыкі добрасуседства" і выразіў надзею, што Саміт Усходняга партнёрства, які мае адбыцца 29-30 верасня ў Варшаве, "створыць добры імпульс для далейшага збліжэння краін Усходняга партнёрства з Еўрапейскім звязам". 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео