BE RU EN
rss facebook twitter

Адбылася сустрэча Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

19.07.2011
Адбылася сустрэча Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Кіруючы камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства правёў паседжанне ў Бруселі14-15 ліпеня 2011 года, таксама прайшла сустрэча з камісарам ЕЗ па палітыцы пашырэння і добрасуседства Штэфанам Фюле. Чальцы Кіруючага камітэта сустрэліся з камісарам Фюле для прыняцця рашэння аб далейшых кроках па пашырэнні супрацоўніцтва Форума грамадзянскай супольнасці УП, які ў цяперашні час прызнаны адным з самых уплывовых сродкаў шматбаковага вымярэння Усходняга партнёрства.

 

Камісар Фюле пацвердзіў сваю падтрымку дзейнасці грамадзянскай супольнасці і зацікаўленасць у стварэнні пастаяннага сакратарыята Форума грамадзянскай супольнасці з мэтай павелічэння яго ўплыву. Вялікая ўвага была нададзеная ролі нацыянальных платформаў, якія маглі б стаць каналамі абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва ў палітыцы ЕЗ па краінах Усходняга партнёрства. У гэтым напрамку Еўрапейская камісія можа распачаць у другой палове года падтрымку кансультацыйных сустрэч паміж прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці нацыянальных платформ, нацыянальнымі ўстановамі і прадстаўніцтвамі Еўракамісіі.

У гэтыя дні былі арганізаваныя сустрэчы: з чальцам Еўрапарламента сп. Вернерам Шульцам, які актыўна прапагандуе Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Еўрапейскім парламенце, сп. Сэндзі Бойлам, прэзідэнтам па знешніх сувязях Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта, і сп. Адрыянам Клечынскім, чальцам польскай дэлегацыі Еўрапейскага звязу па пытаннях польскага старшынства ў ЕЗ.

17 чальцаў Кіруючага камітэта склалі кароткі спіс удзельнікаў наступнага форуму, які пройдзе 28 і 29 лістапада 2011 года ў Познані: былі адабраныя 250 няўрадавых арганізацыяў з шасці краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Звязу, рэзультат адбору залежаў ад спісу жадаючых, якія адказалі на заклік да ўдзелу у праграме, і ад спісу, прапанаванага нацыянальнымі платформамі і працоўнымі групамі.  

 

Паводле ALDA

Видео