BE RU EN
rss facebook twitter

Беласток наведалі Анемпадыстаў, Акудовіч і Мацкевіч

28.06.2011
Беласток наведалі Анемпадыстаў, Акудовіч і Мацкевіч

Беларускае аб'яднанне студэнтаў 26 чэрвеня зладзіла дыскусію “Факты і міты пра беларускую культуру”, у якой паўдзельнічалі мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў і філосафы Валянцін Акудовіч ды Уладзімір Мацкевіч.

 

Міхал Анемпадыстаў паведаміў, што яны па дарозе ў Беласток абмяркоўвалі гэтую тэму і форму дыскусіі, але ўсё роўна ўсё залежыць ад аўдыторыі:

- Любая размова цікавая тады, калі прыходзяць на яе людзі і калі людзі прыходзяць цікавыя, калі адбываецца гэтая гаворка. Бо гэта ж не лекцыя, а размова, дыскусія з наведнікамі імпрэзы. Мы будзем імправізаваць, у нас ёсць некалькі варыянтаў развіцця гэтай дыскусіі, але я не магу зараз сказаць, як гэта будзе развівацца, усе залежыць ад людзей, якія прыйдзуць на сустрэчу.

Дыскусія прайшла ў беластоцкай кавярні “Капелювак.” Паводле слоў старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў Касі Кузьміч, імпрэза была арганізавана з мэтаю, каб пашырыць веды пра беларускую культуру ў Беластоку.

* * *

У Беластоку ў рамках BEFORE BASOWISZCZA, імпрэзы, якая папярэжвае музычны рок-фестываль "Басовішча", адбылася публічная дыскусія адносна сучаснай беларускай культуры.

Мэта сустрэчы паводле старшыні студэнцкага аб’яднання Касі Кузьміч, - пазнаёміць маладых палякаў з беларускай культурай ды выклікаць дыскусію.

- Запрошаныя тры асобы - тры вядомыя беларускія прозвішчы - Анемпадыстаў, Акудовіч і Мацкевіч. Вырашылі запрасіць гэтых людзей, таму што хоцелі, каб адбылася нейкая дыскусія, каб ствараліся новыя тэзы на конт беларускай культуры. Думаю, дзякуючы гэтым асобам, гэта магчыма. Будзе цікава паслухаць гэтых людзей палякам.



Фестываль музыкі Маладой Беларусі "Басовішча-2011" сёлета пройдзе 22-24 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне.



Васіль Кроква і Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Видео