BE RU EN
rss facebook twitter

Я. Кухарчык, А. Лада, Ф. Паздерскі: "Еўрапартнёрства для добраахвотніцтва: магчымасць для Польшчы?"

14.06.2011
Я. Кухарчык, А. Лада, Ф. Паздерскі: "Еўрапартнёрства для добраахвотніцтва: магчымасць для Польшчы?"

Еўрапейскае партнёрства для добраахвотніцтва: добрая магчымасць для Польшчы праявіць сябе падчас старшынства ў ЕЗ?
Аналітычны агляд Даследчага Інстытута міжнародных справаў, №17/121

Яцэк Кухарчык, Агнешка Лада, Філіп Паздерскі


Падчас свайго старшынства ў ЕЗ, Польшча павінная зрабіць шмат для аспекту году 2011 як Еўрапейскага году добраахвотніцтва. На парадку дня польскага старшынства, еўрапейскае добраахвотніцтва можа прынесці шматлікія станоўчыя змены ў важных сферах для Еўропы: у Еўрапейскай палітыцы добрасуседства, дэмаграфічных праблемах і глабальнай “мяккай сіле”.

Калі чальцы ЕЗ – і польскае старшынства ў ЕЗ, у прыватнасці – не прымуць актыўны ўдзел у развіцці гэтага пытання, Год добраахвотніцтва можа прайсці незаўважаным шырокай грамадскасцю. Так адбылося ў папярэднія гады, прысвечаныя інавацыям ці барацьбе з сацыяльнай ізаляцыяй і беднасцю. Надаць гэтаму ўвагу тым больш важна, што на парадку дня Еўропы стаяць нашмат больш сур’ёзныя праблемы, і добраахвотніцтва на іх фоне можа падацца нявартым увагі.

Мэты добраахвотніцтва ўключаюць, але не абмяжоўваюцца, дапамогай іншым без атрымання асабістай карысці; яно робіць свой унёсак у вырашэнне ключавых праблемаў міру і бяспекі дзяржаваў-чальцаў: развіццё дасведчанай грамадзянскай супольнасці, інтэграцыю разнастайных культурных супольнасцяў у грамадстве, што стварае еўрапейскую ідэнтычнасць, стварэнне сацыяльнага капітала і інтэграцыю розных пакаленняў еўрапейцаў праз супрацоўніцтва. Не ў апошнюю чаргу, добраахвотніцтва спрыяе пашырэнню еўрапейскіх каштоўнасцяў і пазітыўнага ўспрымання ЕЗ у суседніх краінах і ў глабальным маштабе. Гэта можа стаць важным інструментам міжнароднай дыпламатыі ЕЗ і тым самым палепшыць уплыў яго “мяккай сілы” ў глабальным маштабе.

З іншага боку, добраахвотніцтва - пытанне, блізкае да звычайных грамадзянаў, якое падкрэслівае ідэю еўрапейскага адзінства, яно палітычна несупярэчлівае.

Добраахвотніцкая дзейнасць падтрымліваецца на міжнародным (Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў, Савет Еўропы, Еўразвяз) і нацыянальным узроўнях з дапамогай такіх праграмаў, як: "Моладзь у дзеянні”, “Бесперапыннае навучанне і Еўропа для грамадзянаў”, “Еўрапейская добраахвотніцкая Служба (EVS), еўрапейская ініцыятыва VALUE (Добраахвотніцтва і бесперапыннае навучанне ва ўніверсітэтах Еўропы), у працэсе - стварэнне Корпуса еўрапейскай добраахвотнай гуманітарнай дапамогі; у ЗША гэта Корпус Міру.

Еўрапейскія дакументы па пытаннях добраахвотніцтва (прынятыя ААН, Радай Еўропы, Еўрапейскім Звязам):

- Першы, так званы "статут валанцёрскай працы " ад 1983 году – гэта рэзалюцыя Еўрапейскага парламента па пытаннях добраахвотніцтва, якая растлумачыла характар ​​гэтай дзейнасці і ролі адпаведных інфраструктураў для эфектыўнай палітыкі ў гэтай сферы. Статут рэгулюе пытанне аб кампенсацыі выдаткаў і сацыяльнага страхавання для валанцёраў.

- Рэкамендацыі Еўрапейскага парламента і Савета ад 10 Ліпеня 2001 году.

- Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента ад 22 красавіка 2008 году аб ролі добраахвотніцтва ў садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму згуртаванню.

Краіна - старшыня ў Савеце ЕЗ вызначае прыярытэты свайго кіраўніцтва, якія звычайна вызначаюцца парадкам дня ЕЗ і цяперашняй палітычнай і эканамічнай сітуацыяй у Звязе і ў свеце, таму прастора для асабістых манёўраў краіны ў падрыхтоўцы спісу прыярытэтаў даволі абмежаваная.

Але на парадку дня Еўрапейскага года добраахвотніцтва могуць і павінныя быць пытанні па-за межамі ЕЗ. Так, у 2002 годзе польскі ўрад супольна з лікам польскіх НДА, напярэдадні ўступлення краіны ў ЕЗ, падрыхтаваў праект ідэяў па Усходняй палітыцы Еўразвязу. Адной з прапановаў было стварэнне еўрапейскага аналагу амерыканскаму Корпусу міру, т.б. праграмы, якая б фінансавалася дзяржавай і забяспечвала магчымасць маладым еўрапейцам займацца добраахвотніцкай працай за мяжой і спрыяць, такім чынам, развіццю гэтай краіны ў адпаведнасці са сваімі ведамі і здольнасцямі.

МЗС Польшчы ў цяперашні час распрацоўвае новы змест праграмы і кансультуецца з няўрадавымі арганізацыямі па двум найважнейшым мэтам праграмы: 1) аказанне падтрымкі краінам у выглядзе валанцёрскай працы і 2) навучанне польскага грамадства па пытаннях развіцця.

Зараз, калі Польшча становіцца ўсё больш уплывовай і паважанай дзяржавай-чальцам, было б мэтазгодна вярнуцца да разгляду гэтага пытання з канкрэтнымі ініцыятывамі: падкрэсліць еўрапейскае вымярэнне валанцёрскай працы і прапанаваць канкрэтныя змены і, калі трэба, рэформы па еўрапейскай палітыцы добраахвотніцтва.

Далейшае абмеркаванне добраахвотніцкай дзейнасці ў кантэксце Еўропы павінна быць накіраванае на:

- дэманстрацыю еўрапейскага вымярэння добраахвотніцтва і яго значэння для будучыні Еўропы і таго факта, што валанцёрская праца можа быць эфектыўным інструментам еўрапейскай інтэграцыі і для прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў за межамі ЕЗ.

- заахвочвання працы валанёраў і дэманстрацыі прыбыткаў, якія яно прыносіць, з тым, каб яно набывала вагу як дзейнасць, заснаваная на валоданні неабходнымі ведамі і навыкамі.

Асабліва важна адпраўляць валанцёраў у краіны, у якіх дэмакратыя толькі развіваецца, з абмежаваным функцыянаваннем грамадзянскай супольнасці. Было б таксама мэтазгодна павялічыць аб'ёмы польскага дзяржаўнага фінансавання для валанцёраў, якія працуюць за мяжой, і ўвесці механізмы механізмы палягчэння візавага рэжыму на ўезд у ЕЗ для добраахвотнікаў з краінаў Усходняга партнёрства.

Гэта можа мець асаблівае значэнне для рэалізацыі праграмы УП, уключанай у спіс прыярытэтаў польскага старшынства. Падтрымка валанцёрскіх праектаў -двухбаковага абмену з краінамі Усходняга партнёрства - прадстаўляе сабой важны кампанент рэалізацыі Дамовы аб супрацоўніцтве з краінамі УП.

Для ўмацоўвання валанцёрскіх праграмаў для грамадзянаў Усходняй Еўропы можна выкарыстоўваць такія зручныя выпадкі, як міжнародныя мерапрыемствы, прысвечаныя добраахвотніцтву, таксама ідэя добраахвотніцтва павінная быць ўключаная ва ўсе падзеі, якія датычаць Усходняга партнёрства. І пытанне аб добраахвотніцтве павіннае быць уключанае ў спіс тэмаў для разгляду ўдзельнікамі Форума грамадзянскай супольнасці УП.

Досвед апошніх знешнепалітычных падзеяў вучыць, што, калі Польшча хоча зрабіць акцэнт на добраахвотніцтве ў сваёй палітыцы старшынства і стварыць "бяспечную Еўропу", яна павінная пачынаць працаваць ужо зараз. Здаецца, што польскае кіраўніцтва асэнсоўвае важнасць гэтых пытанняў і будзе іх вырашаць.

 

Аб аўтарах:

  • доктар Яцэк Кухарчык, сацыёлаг і палітычны аналітык, старшыня Выканаўчага Савета ў Інстытуце па сувязях з грамадскасцю;
  • доктар Агнешка Лада, палітолаг, кіраўнік Еўрапейскай праграмы і аналітык у Інстытуце па сувязях з грамадскасцю, чалец шматлікіх ўрадавых саветаў і аналітычных і экспертных групаў;
  • Філіп Паздерскі, юрыст і сацыёлаг, эксперт па палітыцы добраахвотніцтва пры Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, даследчык і каардынатар шматлікіх праектаў, звязаных з добраахвотніцтвам і грамадзянскай адукацыяй па Праграме грамадзянскай супольнасці ў Інстытуце міжнародных справаў (Польшча).

 

Чытаць тэкст цалкам

Видео