BE RU EN
rss facebook twitter

The Economist: Энергетычныя “абдымкі”: нязграбныя бойкі за ядзерную энергію на расейскай мяжы

09.06.2011
The Economist: Энергетычныя “абдымкі”: нязграбныя бойкі за ядзерную энергію на расейскай мяжы

Ленін казаў: “Камунізм – гэта савецкая ўлада ды электрыфікацыя ўсёй краіны". Створаная ім дзяржава даўно адышла ў нябыт, але сутычкі за электрычнасць жывуць на яе тэрыторыі па сённяшні дзень.

Літва ў шаленстве. На яе межах за расейскія грошы будуюцца дзве атамныя электрастанцыі: адна - ў Калінінградзе, другая - у Беларусі, дамова на будаўніцтва якой будзе зацверджаная ў бліжэйшы час. 

Асаблівую заклапочанасць у Літвы выклікае месца будаўніцтва беларускай ядзернай станцыі - у 40 км. ад Вільні. Падчас Чарнобыльскай ядзернай канферэнцыі ў Кіеве, удзельнікамі якой было каля паўсотні краінаў, найбольшая ўвага была нададзеная пытанням бяспекі. Але, як сцвярджае літоўскі прэм'ер-міністар Андрыус Кубіліус, планы па будаўніцтву ядзерных заводаў не адпавядаюць міжнародным стандартам і перамоваў па ім фактычна не было.

Да 2014 году Літва хоча пабудаваць на сваёй тэрыторыі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу і пакласці канец залежнасці ад паставак дарагой расейскай энергіі. Сёння літоўскі ўрад змагаецца з жорсткім супраціўленнем газавага расейскага гіганта "Газпрома” за лібералізацыю газавага рынку, у адпаведнасці з правіламі ЕЗ, што ўступілі ў вартасць 3 сакавіка 2011 году. Але краіна натыкаецца на ўмяшальніцтва Расеі кожны раз, як толькі спрабуе ўмацаваць сваю энергетычную незалежнасць.

Канкурэнцыя з будаўніцтвам двух расейскіх станцыяй падрывае планы Літвы на будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе. У свой час краіна закрыла атамную электрастанцыю на сваёй тэрыторыі ў якасці ўмовы ўступлення ў Еўрапейскі Звяз. Цяперашні праект чатырох балтыйскіх краінаў па будаўніцтву ядзернай электрастанцыі падтрымліваецца толькі Латвіяй, Польшча ставіцца да яго абыякава, а Эстонія разглядае магчымасці будаўніцтва новага ядзернага заводу, калі дадзены праект праваліцца.

На фоне скандалаў і падвохаў інвестараў і пасля ядзернай катастрофы ў Японіі, праект будаўніцтва Вісагінаса ўсё ж прасоўваецца наперад: фірмы, што жадаюць інвеставаць у будаўніцтва атамных электрастанцый, сталі менш пераборлівыя ва ўмовах. Кубіліус спадзяецца знайсці стратэгічнага інвестара “цягам некалькіх месяцаў”.

Аднак сама думка пра тое, што чатыры бедныя балтыйскія краіны са слабымі здольнасцямі кааперацыі - нават па самых простых пытаннях - змогуць фінансаваць і пабудаваць нешта настолькі вартаснае і складанае, як ядзерная электрастанцыя, здаецца неверагоднай.

Літоўскі прэм’ер-міністр мае саюзніка ў Брусэлі: ён папрасіў Еўракамісію правесці даследванне наконт антыканкурентных паводзінаў расейскага "Газпрому". Як вынік, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу меў моцнае сутыкненне з Уладзімірам Пуціным у лютым наконт лібералізацыі газавага пытання ў Брусэлі.

У сваю чаргу Расея непакоіцца пра тое, што яе Калінінградская вобласць можа энергетычна аддзяліцца ад яе, і балтыйскія суседзі інтэгруюць электрастанцыю рэгіёна з еўрапейскай энергасістэмай. Усходні гігант хацеў бы зарабіць на літоўскім ядзерным ноў-хаў, таксама як і на электрастанцыі ў Беларусі. Планы гэтага будаўніцтва даюць Расеі магчымасць гандлю з Менскам, які ва ўмовах валютнага крызісу ўсё лягчэй ідзе на саступкі.

 

Паводле The Economist

Видео