BE RU EN
rss facebook twitter

Урмас Паэт: "Ці прынясе рэзультаты ініцыятыва ЕЗ “Усходняе партнёрства”?"

08.06.2011
Урмас Паэт: "Ці прынясе рэзультаты ініцыятыва ЕЗ “Усходняе партнёрства”?"

Ці прынясе рэзультаты ініцыятыва ЕЗ “Усходняе партнёрства”

Урмас Паэт,
міністр замежных спраў Эстоніі

 

"Працуйце ўпарта і настойліва - і любоў прыйдзе да вас”, пісаў эстонскі класік А.Х. Таммсааре ў эпапеі “Праўда і справядлівасць”. Гэтым жа лозунгам мусіць кіравацца і Еўразвяз. Матывацыя і настойлівасць у дасягненні мэты ўсімі ўдзельнікамі Ўсходняга партнёрства - ЕЗ і краінамі-партнёрамі прынясуць калі не любоў, то павагу і паразуменне ў пытаннях прагрэсу ў палітычных і эканамічных сферах, так неабходных абодвум бакам.

Я лічу Эстонію добрым прыкладам такога лозунгу: мы прайшлі доўгі шлях ад дасягнення краінай незалежнасці і пачатку карэнных рэформаў да еўраатлантычнай інтэграцыі на пачатку 1990-х гадоў. Мы зрабілі гэта сваімі высілкамі, ніхто не дараваў нам дэмакратыю на сярэбранай талерачцы і не адкрываў залатыя дзверы ў заможнае жыццё; але на шляху да дэмакратыі нам вельмі дапамагла падтрымка нашых суседзяў.

"Гэткая ж сітуацыя зараз і з краінамі Ўсходняга партнёрства. Мы раім ім выкарыстоўваць па максімуму магчымасць працаваць у напрамку лепшай будучыні для сваіх краін: ці то будучага супрацоўніцтва, ці, у канчатковым выніку, інтэграцыі з ЕЗ. Першаснае значэнне для іх маюць паслядоўныя намаганні і прагрэс у выніку. У любым выпадку, ЕЗ павінен быць нязменна прыхільным і паказваць салідарнасць з імі”, - заўважае міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

Нядаўна Еўрапейская камісія і Высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі апублікавалі штогадовы даклад ЕПД разам з сумесным паведамленнем аб магчымасці стымулявання палітыкі новых зменаў. Новы падыход спалучае партнёрства з грамадствамі краінаў, дыферэнцыяцыю краін-партнёраў, больш цеснае супрацоўніцтва па палітычных пытаннях (уключаючы зацяжныя канфлікты) і ў іншых сферах, якія суправаджаюцца адпаведнымі фінансавымі рэсурсамі і інструментамі.

“У кантэксце палітыкі дыферэнцыяцыі выкананне ЕЗ сваіх абавязкаў і прадастаўленне новых магчымасцяў партнёрам будзе шмат у чым залежаць ад імкненняў і дасягненняў саміх краінаў. Еўрапейская палітыка добрасуседства будзе рашучай і паслядоўнай, толькі не трэба забываць: краіны-суседзі адрозніваюцца адна ад адной тым, чаго яны хочуць і куды мкнуцца.”

Грошы - не абавязкова добры стымул для дзейнасці, але для дасягнення мэты ён неабходны; ЕЗ фінансуе супрацоўніцтва з краінамі УП у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства – ENPI. Сёння сумы фінансавання павялічваюцца з кожным годам, і “мы павінны пачаць уважліва сачыць за тым, на што і як гэтыя грошы трацяцца: іх мэты павінныя быць цесна звязаныя з палітычнай дзейнасцю і з прагрэсам у мэтавых краінах.“

“Некаторыя з нашых усходніх партнёраў маюць дакладную перспектыву для далейшага супрацоўніцтва: два гады прайшло пасля запуску УП, а адносіны паміж ЕЗ і большасцю яго ўсходніх партнёраў - Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай- сталі даволі цеснымі: усе гэтыя краіны ў цяперашні час знаходзяцца ў працэсе падпісання Дамоваў аб супрацоўніцтве з ЕЗ і прадпрымаюць крокі ў напрамку лібералізацыі гандлёвага і візавага рэжымаў. Гэта вядзе да магчымасці іх далучэння да ўнутранага рынку ЕЗ і карыстання яго чатырма свабодамі - свабодным перамяшчэннем тавараў, капіталаў, паслуг і людзей.”

Краінам-партнёрам, акрамя рэалізацыі планаў дзеянняў ЕПД з доўгатэрміновымі мэтамі ўстойлівага развіцця і набліжэння да ЕЗ, важна таксама засяродзіць увагу на двухбаковых праграмах, якія даюць рэзультаты ў розных галінах дзейнасці, развіваць палітыку шматбаковага супрацоўніцтва Ўсходняга партнёрства. Абмен досведам і ўсталяванне тэматычных платформаў таксама з'яўляецца важным аспектам палітыкі шматбаковай дзейнасці (супрацоўніцтва ў такіх сферах, як транспарт і навакольнае асяроддзе).

На дадзеным этапе асноўная мэта ЕЗ заключаецца ў заахвочванні і дапамозе краінам-партнёрам у прасоўванні палітычных і эканамічных рэформаў і ў набліжэнні іх да палітыкі і стандартаў ЕЗ, то бок, падпісанне Дамовы аб свабодным гандлі, лібералізацыя візавага рэжыму і далейшай інтэграцыі ў ЕЗ.

“Сіла Еўропы складаецца ў яго трансфармацыйнай сіле і вялізным унутраным рынку, і пры фарміраванні палітыкі і сувязях з нашымі суседзямі мы павінны не чакаць крызіса, але папярэджваць яго і браць актыўны ўдзел у прадухіленні вострых праблем.

Напярэдадні другога саміту Ўсходняга партнёрства ўвосені 2011 году, мы спадзяемся, што лідэры ўсіх партнёрскіх краінаў возьмуць у ім удзел і дадуць ініцыятыве яшчэ адзін моцны штуршок да росквіту. Чым больш будзе праяўлена палітычнай волі і жадання супрацоўнічаць, тым больш плённымі будуць нашыя намаганні”.

 

Паводле Europe's World

Видео