BE RU EN
rss facebook twitter

EUobserver: Краіны Усходнага партнёрства чакаюць "спачування"ад старшынства Польшчы ў ЕЗ

08.06.2011
EUobserver: Краіны Усходнага партнёрства чакаюць "спачування"ад старшынства Польшчы ў ЕЗ

Падзеі ў Паўночнай Афрыцы, да якіх была прыцягнутая ўвага ЕЗ на працягу апошнія шасці месяцаў, далі падставу ў постсавецкіх краінах сцвярджаць, што цікавасць у ЕЗ да іх знізілася. Але яны спадзяюцца, што Польшча паставіць “усходняе пытанне” на парадак дня, які толькі прыме старшынства. 

Кропкай адліку стане саміт Усходняга партнёрства ў Варшаве ў верасні 2011 году.

На сённяшні момант у палітыцы Усходняга партнёрства ёсць шэраг пытанняў. Кіеў спяшаецца завяршыць падпісанне Дамовы аб асацыяцыі і свабодным гандлі з ЕЗ да канца году; паміж падлашчваннем да Расеі жаданнем уступлення ў Мытны звяз з Беларуссю і Казахстанам краіна з'яўляецца найбольш складаным гульцом на “усходнім” фронце. Малдова, колішняя цытадэль камунізма, а цяпер адна з найбольш пра-дэмакратычных краінаў у рэгіёне, таксама спадзяецца на абнаўленне кантактаў з ЕЗ; але яна не мае шанцаў на ўступленне ў ЕЗ, пакуль яна не вырашыць праблему з Прыднястроўем. Арменія – карумпіраваная краіна, з састарэлымі поглядамі і даўнішнімі канфліктамі з Азербайджанам і Турцыяй. Азербайджан самадзяржаўны, краіна знаходзіцца ў палоне нафтавай прамысловасці. Беларуссю кіруе “жалезная рука” Аляксандра Лукашэнкі. Дэмакратычныя свабоды ў Грузіі пакрыху знікаюць. Украіна працягвае падлашчвацца да Расеі, адначасова душачы свабоду прэсы, а старая камуністычная эліта Малдовы ўяўляе сур’ёзную пагрозу для маладой малдаўскай дэмакратыі.

Польскі правацэнтрысцкі чалец парламенту ў ЕЗ Яцэк Сарыюш-Вольскі лічыць, што “дэмакратыя ва Украіне знаходзіцца ў небяспецы". Украіна, Малдова і Грузія маюць жаданне ўступіць у Еўрапейскі звяз, але ім яшчэ трэба прайсці пэўны шлях да дэмакратыі. "І мы ў глыбокім тупіку ў адносінах з Беларуссю"

 

Паводле EUobserver

Видео