BE RU EN
rss facebook twitter

Балаш Ярабік: “Беларусь па-за санкцыямі”

08.06.2011
Балаш Ярабік: “Беларусь па-за санкцыямі”

Беларусь па-за санкцыямі

Балаш Ярабік,
асацыяваны чалец Еўрапейскага даследчага цэнтра па глабальнай дзейнасці FRIDE

 

Сёння заходнія эксперты справядліва крытыкуюць ЕЗ за надзвычай мяккія эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі як рэакцыі на паслявыбарныя рэпрэсіі. Але галоўнае, што павінен зараз зразумець Захад, - дамагчыся дэмакратычных пераменаў у краіне, абапіраючыся толькі на беларускую апазіцыю, у Беларусі немагчыма. Снежаньскія выбары і - як след - адраджэнне “чорнага спіса” беларускіх чыноўнікаў ўзмацнілі імідж Лукашэнка як апошняга дыктатара Еўропы і ў чарговы раз прадэманстравалі, наколькі ЕЗ падвержаны міфам пра Беларусь. 

Першы міф: зацікаўленасць Расеі палітыкай і ўплыў на стратэгічныя намеры Лукашэнкі. Зараз ўвага Масквы засяроджаная на знешніх- (Украіна і Грузія) і ўнутрыпалітычных пытаннях (уласныя выбары), а змена беларускага прэзідэнта азначае магчымасць пашырэння заходняга ўплыву ў Беларусі. Таму, нягледзячы на ажыццяўленне кантролю над Беларуссю ў самых важных эканамічных сферах - транзіце энергіі і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, Расея не хоча празмернага аслаблення заходняй суседкі.

Другі міф: упэўненасць ЕЗ у тым, што Лукашэнка і яго кіраванне ёсць “рэч у сабе”. Без грамадскай згоды ён быў бы не ў стане кіраваць краінай на працягу 16 год: эканамічны рост краіны, эфектыўныя механізмы кіравання і адносная адсутнасць карупцыі да нядаўняга часу падтрымлівалі ў беларусаў веру ў свайго лідэра, аднак цяпер дабрабыт дзяржавы пад сур’ёзнай пагрозай. Без прыватызацыі і павелічэння долі прыватнага сектара, кіраўнік краіны не зможа  падтрымліваць рэжым, а прыватызацыя, нават падкантрольная ўладзе, зробіць грамадства больш адкрытым зменам, што значна аслабіць ідэалогію Лукашэнка.

Трэці міф: у Беларусі - жыццяздольная дэмакратычная апазіцыя. Згодна з апошнімі даследаваннямі, НДА і палітычныя партыі Беларусі з’яўляюцца адлюстраваннем рэжыму, яны пазбаўленыя фундаментальных ведаў арганізацыйнага развіцця - асновы дэмакратычнай культуры: іх механізмы кіравання інфармацыяй і рэсурсамі ідэнтычныя прыўладным, герметычныя і іерархічна пабудаваныя структуры няздольныя дагрукацца да звычайных грамадзян і пашырыць сістэму распаўсюджання інфармацыі, а падчас апошняй выбарчай кампаніі ніводзін дэмакратычны кандыдат не прадэманстраваў ні на словах, ні на веры саму думку аб магчымасці перамогі.

Чацвёрты міф: безпадстаўна жорсткі разгон паслявыбарнай дэманстрацыі. Па сутнасці, гэта была помста Захаду: кампанія кандыдата Някляева "Кажы праўду" сталася магчымай, дзякуючы фінансаванню з невядомых крыніц, і першыя кропкава накіраваныя рэпрэсіўныя меры тычыліся яго сваякоў. Далейшыя шматлікія допыты, ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў, выключэнні і звальненні па палітычных падставах, падаецца, былі накіраваныя на пошук КДБ інфармацыі аб крыніцах фінансавання той кампаніі.

Пяты міф: у беларускай палітыцы/апазіцыі няма фінансавых рэсурсаў. Падчас апошніх выбараў самі кандыдаты былі “донарамі”, што дае падставу сцвярджаць: у Беларусі з’явіліся новыя ўнутраныя і знешнія гульцы, зацікаўленыя ва ўплыве на палітычную сітуацыю ў краіне.

Грамадзянская супольнасць.

Многія беларускія эксперты лічаць, што значная колькасць людзей выйшла на Плошчу не для падтрымкі апазіцыі ці канкрэтнага кандыдата, а садзейнічання пашырэнню зменаў. Па дадзеных кастрычніка 2010 году свабодаабарончай арганізацыі “Freedom House”, сённяшняя грамадзянская супольнасць Беларусі ўзмацнілася за апошнія дзесяць год адноснай лібералізацыі, яна ўжо не абмяжоўваецца сябрамі апазыцыйных партый і няўрадавымі арганізацыямі.

Беларуская грамадзянская супольнасць перед выбарамі паказала сябе надзейнай камандай людзей з новымі ідэямі і ініцывамі, а ў некаторых выпадках - нават ініцыятарам сацыяльных і палітычных перамен. Шок ад разгону дэманстрацыі і наступныя рэпрэсіі, спадзяемся, не зменяць гэты настроі. Пытанне заключаецца ў тым, якіх змен хочуць і могуць дасягнуць новыя актыўныя грамадзяне Беларусі.

Што павінныя зрабіць –

- Еўразвяз: ізаляваць А.Лукашэнка і не гуляць па яго сцэнару як сцэнару апошняга дыктатара Еўропы; задзейнічаць у рэформы ўсе пласты грамадства, каб Беларусь абрала сваёй каштоўнасцю дэмакратыю; вымусіць беларускія дзяржаўныя структуры і чыноўнікаў перагледзець рызыкі пры магчымасці свайго лідэра застацца ва ўладзе і тым самым падштурхнуць іх да зменаў.

- Грамадзянская супольнасць і палітычныя сілы ў падтрымку рэформаў: выразна сфармуляваць сваю праграму.

- Беларусы, гатовыя да перамен: прадставіць выразнае і дасягальнае бачанне будучыні сваёй краіны.

Яскравыя цытаты:

-У Беларусі няма праблем, таму што ў яе ёсць Лукашэнка. Але ў Беларусі ёсць Лукашэнка менавіта з-за яе праблем.

- З-за адсутнасці нафты альбо газу, Лукашэнка прадае свой імідж як імідж апошняга дыктатара Еўропы, як апошні беларускі тавар, на які яшчэ купляецца Захад.

- Сапраўдная праблема Беларусі - не толькі фармальная змена рэжыму, а доўгатэрміновыя палітычныя і сацыяльныя змены, якія зацягнуліся ў краіне надоўга. 

 

Запампаваць дакумент  

 

Паводле FRIDE

Видео