BE RU EN
rss facebook twitter

Азербайджанскі рэдактар вызвалены з турмы, дзякуючы кампаніі ў сацыяльнай сетцы Twitter

08.06.2011
Азербайджанскі рэдактар вызвалены з турмы, дзякуючы кампаніі ў сацыяльнай сетцы Twitter

Азербайджанскі рэдактар Эйнула Фатулаев быў вызвалены з турмы 26 траўня 2011 году пасля чатырох год за кратамі за сфабрыкаваныя абвінавачванні.

Яго вызваленне адбылося дзякуючы кампаніі, якая прайшла ў сацыяльнай сетцы Twitter па ініцыятыве арганізацыі Міжнародная амністыя. Падчас кампаніі карыстальнікі сацыяльнай сеткі массава дасылалі прэзідэнту Ільхаму Аліеву фатаграфіі са слоганам "Вызваліце ЭйнулуФатулаева!”

Фатулаев, рэдактар закрытых сёння газет "Рэальны Азербайджан" і "Гюнделік Азербайджан”, быў арыштаваны ў красавіку 2007 году пасля публікацыі серыі артыкулаў, якія крытыкавалі азербайджанскі урад. Пазней ён быў асуджаны па сфабрыкаваным абвінавачванням: падтрымка тэрарызму, распальванне міжнацыянальнай варожасці, ухіленне ад выплаты падаткаў і незаконнае ўтрыманне наркотыкаў. Яму прысудзілі больш за 80 год пазбаўлення волі.

Уадным з інтэрв’ю Фатулаеў кажа: "Я ўсё яшчэ спрабую да канца зразумець тое, што адбылося. Гэта сапраўдны цуд для мяне”.  

 

Паводле PressGazette

Видео