BE RU EN
rss facebook twitter

Польска-беларуска-украінскі летнік па новых мэдыях

05.06.2011
Польска-беларуска-украінскі летнік па новых мэдыях

Фонд "Новыя Мэдыі", Польшча, супольна з Цэнтрам творчасьці дзяцей і моладзі Галіччыны, Украіна, і ГА “Цэнтар “Трэці сэктар», Беларусь, пачалі прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасьць моладзі ў новых мэдыях». 

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце 18-25 год зь Беларусі й Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэньню моладзевай прэсы, зьяўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валянтэрамі грамадзкіх арганізацыяў, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадзкіх рухах.
 
Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.
 
Працоўныя мовы летніку: польская, беларуская, украінская.
 
Удзел бясплатны. Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаваньне й пражываньне.
 
Для ўдзелу ў летніку неабходна даслаць рэзюмэ (максымум дзьве старонкі) на электронны адрас: [email protected]
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2011 г.
 

NGO.BY

Видео