BE RU EN
rss facebook twitter

Ландсбергіс: Нам вешаюць локшыну пра бясьпеку Беларускай АЭС

05.06.2011
Ландсбергіс: Нам вешаюць локшыну пра бясьпеку Беларускай АЭС

Ганаровы старшыня Літоўскага Саюдзіса, эўрапарлямэнтар Вітаўтас Ландсбергіс сказаў, што будаўніцтва атамных электрастанцыяў у Калінінградзе і Беларусі - гэта аб'ява псыхалягічнай атамнай вайны Літве, перадае агенцтва BNS.

 

"Цяпер Літве абвясьцілі псыхалягічную атамную вайну. Каля нашай мяжы зьявяцца дзьве АЭС, пра якія вешаюць локшыну, быццам гэта новая сыстэма, не такая як у Чарнобылі, яна будзе вельмі бясьпечнай. Але ці будзе яна бясьпечнай, мы ўбачым пасьля таго, як мы выжывем ці не выжывем. Тады няма каму будзе канстатаваць, бачыце, яны хлусілі!" - сказаў у суботу у сваёй прамове на зьезьдзе Саюдзіса Ландсбергіс.

Са словаў эўрапарлямэнтара, гэта заплянаваныя дзеяньні Расеі, якая хоча аказваць уплыў на дзяржаўнасьць Літвы.

"(Аб'яўленая - BNS) псыхалягічная атамная вайна, першарадная задача якой - не вытворчасьць электраэнэргіі для Калінінградзкай вобласьці, бо ёй столькі ня трэба, або для Беларусі (...), проста гаспадар з Масквы загадаў будаваць на мяжы зь Літвой, дзе, калі нешта здарыцца, дадаткова ажыцьцявяцца пытаньні помсты і будучай калянізацыі - адным стрэлам двух зайцоў заб'юць або для стварэньня атмасфэры недаверу, страху, каб людзі адчувалі, што жывуць каля падножжа вулькана і сыходзілі б далей ад мяжы", - сказаў ганаровы старшыня Саюдзіса. 

 

Радыё Свабода

Видео