BE RU EN
rss facebook twitter

У Вроцлаве працягваюцца Дні беларускай культуры

04.06.2011
У Вроцлаве працягваюцца Дні беларускай культуры

Паслухаць канцэрт мінскага гурт Recha, сустрэцца з сябрамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, прадстаўнікамі апазіцыі - Аляксандрам Мілінкевічам, Станіславам Шушкевічам, Інай Кулей ды іншымі вядомымі асобамі можна на Днях беларускай культуры ў Вроцлаве, што працягнуцца яшчэ да 5 чэрвеня.

Кіраўнік фундацыі "За вашу і нашу вольнасць" ды адзін з арганізатараў фестываля Мікалай Іваноў адзначае, што мерапрыемствы, якія запланаваны, павінны адбыцца без перашкод:

- Тэатр “Правінцыя” граніцу пераехаў, Recha таксама ўчора ўначы пераехала. Ніхто іх, на шчасце, не затрымаў, ніхто не забараніў. Мы яшчэ хацелі запрасіць тэатр “Дошкі” з Мінска, але, на жаль, іх паклікамі ў Міністэрства культуры Беларусі і забаранілі прыехаць сюды.

- Вельмі важна, каб дні беларускай культуры яшчэ больш аб’ядналі беларускую супольнасць, - падкрэслівае старшыня незарэгістравана камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей. - Мая асабістая частка - гэта салідарнасць з беларускім грамадствам, палітзняволенымі, іх сем’ямі. Для мяне гэта вельмі важна. І тут не толькі ўдзел у самой дыскусіі, а ўсе гэтыя дні – гэта пошук кантактаў, пошук простых чалавечых стасунках з тымі, хто хварэе разам з намі за дэмакратычную Беларусь і хацеў бы дапамагаць.

На пачатку дзён беларускай культуры ўжо адкрылася выстава сучаснага жывапісу Беларусі ды адбыўся вечар беларускай паэзіі і тэатральныя вечары. Спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, выступы якога планаваліся на трэці дзень беларускай культуры, прыйшлося адмяніць, паколькі беларускае Міністэрства культуры прыняло рашэнне не даваць дазвол трупе на гастрольную паездку.

 

Аліса Поль, Радыё Рацыя

Видео