BE RU EN
rss facebook twitter

Францыя на баку Польшчы

04.06.2011
Францыя на баку Польшчы

Францыя на баку Польшчы, піша Rzeczpospolita. Прэм’ер-міністар Дональд Туск падчас візыту ў Францыю атрымаў ад важнага саюзьніка падтрымку перад польскім старшынствам ў ЭЗ.

Францыя знаходзіцца ў ліку краін, найбольш непрыхільных ідэі пашырэньня ЭЗ. Аднак прэзыдэнт Нікаля Сарказі абяцаў, што яго дзяржава ня будзе перашкаджаць перамовам з Украінай. Польшча хоча таксама, каб падчас старшынства ў ЭЗ былі пахутчаны перамовы з Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Малдовай, а таксама падпісана дамова з Харватыяй аб далучэньні. Польскія ўлады могуць таксама разьлічваць на падтрымку праграмы "Усходняе партнэрства". Нікаля Сарказі ня выключыў удзелу ў саміце партнэрства, які ў верасьні пройдзе ў Варшаве.

Посьпехам трэба таксама лічыць тое, што ўдалося ўгаварыць Францыю не блякаваць здабычы сланцавага газу ў Польшчы. Некалькі тыдняў таму французкія ўлады ўвялі ў сябе забарону на здабычу гэтага віду паліва, паколькі тэхналягічны працэс здабычы шкодны для навакольнага асяродзьдзя. "Мы дамовіліся, што Францыя будзе нэйтральнай у пытаньні магчымай здабычы сланцавага газу ў Польшчы", - заявіў польскі прэм’ер-міністар.

 

Польскае радыё для замежжа

Видео