BE RU EN
rss facebook twitter

Інтэрнатура ў Бундэстаге (Германія)

04.06.2011
Інтэрнатура ў Бундэстаге (Германія)

Праграма прадугледжвае стажыроўку на працягу пятнаццаці тыдняў для азнаямлення з парламенцкай сістэмай Германіі і працэсам прыняцця палітычных рашэнняў, набыцця вопыту практычнай парламенцкай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:
·         ўніверсітэцкі дыплом
·         выдатнае веданне нямецкай мовы (узровень В2)
·         узрост на пачатак інтэрнатуры да 30 гадоў
·         намер далей працаваць у дзяржаўным сектары (сродкі масавай інфармацыі, палітычныя партыі, асацыяцыі, дзяржаўная служба, інш.)
·         краіна жыхарства: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Эстонія, Францыя, Грузія, Ізраіль, Казахстан, Косава, Харватыя, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Чэшская Рэспубліка, Україна, Венгрыя і ЗША
 
Памер стыпендыі: 450 Еўра ў месяц
 
Працэдура падачы заяўкі і апошні тэрмін залежаць ад краіны.
Інфармацыю для Беларусі гл.: http://www.bundestag.de/bundestag/europa_internationales/internat_austausch/ips/info/belarus.html
 
Падрабязную інфармацыю гл. на сайце:  http://www.bundestag.de/htdocs_e/bundestag/international/exchange/ips/index.html

Дакументы прымаюцца да 30 чэрвеня 2011 г.


NGO.BY
Видео