BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурс для маладых журналістаў па тэме дэмакратыі ў Беларусі

03.06.2011
Конкурс для маладых журналістаў па тэме дэмакратыі ў Беларусі

Амэрыканскі Фонд Маршала ў супрацоўніцтве з Амбасадай Польшчы ў Вашынгтоне абвесьціў конкурс для маладых журналістаў, студэнтаў апошніх курсаў факультэтаў журналістыкі, выпускнікоў 2010 альбо 2011 гадоў.

На конкурс прымаюцца матэрыялы аб дэмакратыі ў Беларусі, апублікаваныя ў друкаваных альбо электронных СМІ. Друкаваныя артыкулы ды эсэ мусяць быць памерам 1400–1600 словаў. Анлайн-матэрыялы могуць быць у форме відэа-, аўдыё-, фота-эсэ альбо мультымэдыйных прэзэнтацыяў.

У якасьці першага прызу прадугледжаная сума ў 5.000 даляраў ЗША ў кожнай з катэгорыяў. Па два ляўрэаты ў кожнай намінацыі атрымаюць па 2.000 даляраў.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс, а таксама анкета - па спасылцы: http://www.gmfus.org/news_analysis/news_article_view?newsarticle.id=1990

 

Новая Эўропа

Видео