BE RU EN
rss facebook twitter

Хто атрымае Шэнгенскую візу? Вынікі конкурса эсэ

03.06.2011
Хто атрымае Шэнгенскую візу? Вынікі конкурса эсэ

15 траўня завяршыўся конкурс эсэ, арганізаваны грамадзянскай ініцыятывай "Без візы!" сумесна з парталам TUT.BY. Удзельнікам было прапанавана падзяліцца сваімі гісторыямі, звязанымі з праблемамі атрымання віз і перасячэння мяжы, а таксама ідэямі, што маглі б спрасціць жыццё людзей, падзеленых візавымі перашкодамі. На конкурс было пададзена 82 творы.

 

"Конкурс выйшаў надзвычайны. Мы атрымалі шмат сапраўдных споведзей, гісторый візавага пытання, - каментуе сябра журы конкурса культуролаг Максім Жбанкоў. - Мяне здзівіла, што рэчы, пра якія пісалі ўдзельнікі конкурса, моцна ўплываюць на нашае жыццё ў самых розных вымярэннях: тут ёсць і праблемы пабудовы асабістых адносін, і пытанні адукацыі, межкультурнай камунікацыі, развіцця навуковых даследаванняў. Ёсць вельмі драматычныя расповеды людзей, якія вымушаны звяртацца за мяжу па дапамогу, і з розных прычын не могуць зрабіць гэтага своечасова".

З 82 пададзеных на конкурс эсэ, аповедаў і вершаў журы ў складзе ўзгаданага вышэй Максіма Жбанкова, рэдактара навінаў партала TUT.BY  Кастуся Лашкевіча і спецыяльнага карэспандэнта "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Андрэя Елісеева, адабрала шэсць найбольш цікавых твораў.

Аўтарам найлепшага тэксту быў прызнаны мінчук Алег БАБЕЦ. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць наведаць адну з краін Шэнгенскай зоны.

На думку журы, Алег Бабец "шчыра і поўна паспавёў сваю гісторыю, аб'яднаўшы яе з агульным пытаннем пра сэнс і мэту абмежаванняў, якія звязаны з выездам за мяжу».
«Яго тэкст атрымаўся кранальным і драматычным адначасова. Менавіта таму мы вырашылі, што гэты чалавек заслугоўвае нашай падтрымкі"
, - лічыць Максім Жбанкоў.

"Не менш важна, што чалавек закрануў вельмі важную, сацыяльна значную праблему, пра якую большасць проста не задумваецца", - дадаў Кастусь Лашкевіч. 

Сябры журы адзначаюць, што ў конкурсе спаборнічала немала яркіх, арыгінальных твораў, аўтарства якіх належыць беларусам розных узростаў і прафесій.

"Гэта турысты, тыя, хто шукае новых уражанняў, хто хоча адкрыць для сябе Еўропу. Гэта навукоўцы, якія спрабуюуь выехаць на якую-небудзь стажыроўку  альбо кангрэс. Бізнесоўцы, у каторых таксама свае праблемы. Студэнты, якія імкнуцца развіваць сябе як спецыялісты. Сярод аўтараў - шмат людзей актыўных, з адкрытымі поглядамі. Па сваёй сутнасці яны ўжо і ёсць еўрапейцы, - каментуе Максім Жбанкоў. - Кажуць, для таго, каб адбыліся змены, трэба адкрыць Еўропу службоўцам. Але я думаю, наадварот: каб адбыліся нейкія пераўтварэнні, трэба адкрыць Еўропу беларусам".

"Так прынізліва - адчуваць сябе свіной катлетай, якая падчас транспартыроўкі за мяжу падлягае санітарнаму кантролю", - піша ў сваім эсэ Вераніка Абрамава.

"Адмена візавых абмежаванняў для беларусаў хаця б на шэсць месяцаў зробіць для дэмакратызацыі нашай краіны больш, чым агулам узятыя слуханні і рэзалюцыі па Беларусі, прынятыя еўрапейскімі структурамі. Еўропу чуе той, хто яе бачыў", - адзначае яшчэ адзін лаўрэат Дзмітры Няфёдаў.

 

Лепшыя "антывізавыя" эсэ:

Олег Бабец. Непременно хочется оставаться человеком

Дмитрий Нефёдов. Европу слышит тот, кто ее видел

Алина Осмоловская. Я получу визу, и мы с мамой съездим на родину Шопена

Тамара Чарнецкая. Як мяне зяць у Еўропу адпраўляў

Nayarna. Лісты сябру

Вероника Абрамова. Унизительно чувствовать себя свиной отбивной

 

No-Visa

Видео