BE RU EN
rss facebook twitter

Стыпэндыя фонду Бадэн-Вюртэмбэрга: вучоба й практыка ў Нямеччыне

24.05.2011
Стыпэндыя фонду Бадэн-Вюртэмбэрга: вучоба й практыка ў Нямеччыне

Фонд Бадэн-Вюртэмбэрга прапануе стыпэндыю на навучаньне й практыку ў Нямеччыне для ўладальнікаў дыплёму аб атрыманьні сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, якія цікавяцца паліталёгіяй, эканомікай, правам альбо займаюцца адміністрацыйнай дзейнасьцю. У праграме: вытворчая практыка на адным з нямецкіх прадпрыемстваў і магчымасьць працягваць адукацыю ў Нямеччыне. 

Стыпэндыя складае 800-900 эўра ў месяц і кампэнсуе выдаткі на пражываньне, харчаваньне й праезд. Праграма аплочвае курсы нямецкай мовы пры неабходнасьці, курсы павышэньня кваліфікацыі й прадугледжанае практыкай дадатковае навучаньне.

Заяўкі прымаюцца чатыры разы на год – да 31 сакавіка, да 30 чэрвеня, да 30 верасьня альбо да 31 сьнежня. Тэрмін навучаньня – ад двух да адзінаццаці месяцаў. Час праходжаньня практыкі — ад двух да шасьці месяцаў.

Каб прыняць удзел, дасылайце заяўкі па адрасе:Baden-Württembergischer Handwerkstag e.V. , Frau Christina Stier, Heilbronner Str. 43, 70191 Stuttgart, Deutschland (Нямеччына).

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео