BE RU EN
rss facebook twitter

Сікорскі: Стаўленне ЕС да Беларусі будзе дакладна такім, як стаўленне беларускіх уладаў да апазіцыі

29.09.2011
Сікорскі: Стаўленне ЕС да Беларусі будзе дакладна такім, як стаўленне беларускіх уладаў да апазіцыі

Mіністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і камісар па правах чалавека Савета Еўропы Томас Хамарберг ў Варшаве сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

 

З беларускага боку ў спатканні ў МЗС Польшчы ўзялі ўдзел Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Рыгор Кастусёў, Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін ды іншыя, а таксама сваякі палітвязняў: сястра Андрэя Саннікава - Ірына Багданава ды жонка Міколы Статкевіча - Марына Адамовіч, паведамляе Радыё Свабода.

Падчас прэс-канфэрэнцыі Радаслаў Сікорскі заявіў, што "стаўленне Еўрасаюза да Беларусі будзе дакладна такім, як стаўленне беларускіх уладаў да апазіцыі".

Сікорскі пацвердзіў, што на Саміце афіцыйны Мінск будзе прадстаўляць амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, які "зможа ўзяць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Саміта".

Кіраўнік МЗС Польшчы паведаміў таксама, што "прысутнага тут экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева запалохвалі, каб ён не мог прыехаць у Варшаву".

На пытанне, ці не баіцца Някляеў вяртацца ў Беларусь, той адказаў, што "ўладам выгодна было б, каб я і ўсе мы з'ехалі за мяжу, але я вінаватым сябе не лічу, я - вольны чалавек і буду паводзіць сябе як вольны, невінаваты чалавек і таму ніколі з Беларусі ня з'еду".

Сёння каля 22-й гадзіны паводле мінскага часу заплянаваная таксама сустрэча беларускіх апазіцыянераў з канцлерам Германіі Ангелай Меркэль.

 

Служба інфармацыі "ЕЎРАБЕЛАРУСІ"

Видео