BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурс дыплёмных і навуковых працаў, прысьвечаных польскай праблематыцы

24.05.2011
Конкурс дыплёмных і навуковых працаў, прысьвечаных польскай праблематыцы

Польская Амбасада абвесьціла конкурс дыплёмных і навуковых працаў, прысьвечаных польскай праблематыцы. Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў працаў у галіне польскае мовы, літаратуры, польскай гісторыі ды культуры. 

Працы могуць быць дасланыя на польскай, беларускай ды расейскай мовах і будуць ацэньвацца паводле некалькіх катэгорыяў:

  • дыплёмныя працы (на ступэні бакаляўра ды магістра),
  • кандыдацкія працы,
  • падручнікі,
  • іншыя працы навуковага характару аўтарства маладых навукоўцаў, апублікаваныя цягам апошняга году.

Усе працы мусяць быць апублікаваныя не пазьней за першую палову 2011 году. Перавага аддаецца наватарскім працам, якія адрозьніваюцца арыгінальнай праблематыкай, мэтадалёгіяй дасьледваньняў і напісаныя цікавай для чытачоў мовай.

Аўтары лепшых працаў атрымаюць грашовыя ды рэчавыя ўзнагароды.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць працы разам з рэзюмэ, дакладнымі кантактнымі дадзенымі (імя і прозьвішча лацінкаю, адрэса месцажыхарства, нумар мабільнага і хатняга тэлефонаў, электроннЫ адрас) ды кароткай навуковай біяграфіяў аўтара на паштовы адрас польскай Амбасады: вул. П. Румянцава 6, 220034 г. Менск, тэл. 288 21 14, 288 23 13, з пазнакай “конкурс навуковых працаў”.

Апошні тэрмін падачы працаў: 31 жніўня 2011 году.

Падрабязнасьці — на сайце польскае Амбасады.

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео