BE RU EN
rss facebook twitter

Еўрадэпутат: Еўракамісія мела намер "узнагародзіць афіцыйны Мінск"

08.02.2011
Еўрадэпутат: Еўракамісія мела намер "узнагародзіць афіцыйны Мінск"

Еўрадэпутат Рышард Чарнецкі заявіў, што Еўракамісія прапанавала на разгляд Еўрапарламенту дакумант, які б адкрыў магчымасці крэдытавання афіцыйнага Мінску.

Польскі еўрадэпутат Рышард Чарнецкі ў сваім блогу піша, што Еўракамісія прапанавала на разгляд Еўрапарламенту дакумант, які б адкрыў магчымасці крэдытавання Беларусі Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, але камітэт па бюджэце Еўрапарламента гэтую прапанову адхіліў.

Прапанова насамрэч была пададзеная яшчэ ў красавіку 2010 г. (і не толькі для Беларусі, але і для Ісландыі і Лівіі), але да разгляду справа дайшла зараз, і дэпутат не губляе магчымасць пакрытыкаваць Еўракамісію, якая хацела "ўзнагародзіць афіцыйны Мінск", паведамляецца ў сацыяльных сетках.

 

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео