BE RU EN
rss facebook twitter

Грамадскія слуханні "Грамадства і дзяржава: механізмы ўзаемадзеяння"

18.06.2009
Грамадскія слуханні "Грамадства і дзяржава: механізмы ўзаемадзеяння"

Чытаць таксама іншыя публікацыі па тэме:
Грамадзкія слуханьні: грамадзкасьць – за, чыноўнікі – супраць?
Дискуссия: может ли консультативный совет стать общественным
Уладзімер Макей яшчэ не адказаў на зварот грамадзянскай супольнасці
Папярэдняя праграма слуханняў
Владимир Мацкевич: Место и назначение общественно-консультативных советов в современной ситуации

Грамадскія слуханні "Грамадства і дзяржава: механізмы ўзаемадзеяння" 

Кіраўнікам недзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, рухаў, актывістам грамадзянскай супольнасці
15 чэрвеня 2009 г.

Шаноўныя калегі!

У студзені 2009 года была створана Грамадска-кансультацыйная рада пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У склад рады былі запрошаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі розных дзяржаўных устаноў, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, экспертных і адукацыйных устаноў.

Каментуючы яго стварэнне, старшыня дадзенага грамадска-кансультацыйнага органа У. Макей адзначыў, што ў аснове гэтай структуры "ляжыць шчырае імкненне сабраць кола канструктыўна настроеных людзей, якія не пакутуюць на палітычную зашоранасць, з той мэтай, каб абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця беларускага грамадства. Пры гэтым абмяркоўваць адкрыта і шчыра"[1].

Заяўленая мэта рады: "абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапаноў па больш актыўнаму ўцягванню Рэспублікі Беларусь у агульнасусветныя працэсы, удасканаленне кірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны"[2]

Нас не могуць не хваляваць актуальныя пытанні развіцця беларускага грамадства, таму мы не можам не вітаць іх абмеркаванне. Больш таго, мы, як прадстаўнікі гэтага беларускага грамадства, накіраваны на максімальна канструктыўны дыялог і з нецярпеннем чакаем "прапаноў па больш актыўнаму ўцягванню Рэспублікі Беларусь у агульнасусветныя працэсы" і "удасканаленні кірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны". 

Стварэнне рады стрымана сустрэта грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Былі надзеі на пачатак дыялогу дзяржавы і грамадства, быў і заканамерны скепсіс у дачыненні такой магчымасці. 

Пасля першага паседжання Грамадска-кансультацыйнай рады, якое адбылося 6 лютага 2009 года, мінула ўжо чатыры месяцы. Гэтага часу цалкам дастаткова для таго, каб былі бачныя некаторыя вынікі. Адбылося два паседжанні рады. Яе сябры падрыхтавалі шэраг дакументаў і рэкамендацый. Створаны калектыўны неафіцыйны сайт Грамадска-кансультацыйнай рады
http://oksovet.blog.tut.by/. Аднак беларуская грамадскасць вельмі дрэнна інфармаваная аб дзейнасці рады, практычна нічога невядома пра вынікі абмеркавання актуальных пытанняў і зробленых прапановах. Пошук у Інтэрнэце і СМІ выводзіць толькі на інфармацыю аб стварэнні Грамадска-кансультацыйнай рады, аб праведзеных паседжаннях. 

У Беларусі дагэтуль не атрымала распаўсюджвання практыка шырокага і публічнага абмеркавання актуальных пытанняў развіцця краіны і грамадства. Фармальна мы як выбаршчыкі маем права патрабаваць справаздачы аб дзейнасці дэпутатаў, якіх абіраем, але практычна не можам скарыстацца гэтым правам. Аднак, калі ў Грамадска-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увайшлі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, варта чакаць, што яны праінфармуюць грамадства, ад імя якога яны ўведзеныя ў раду, аб ходзе і выніках дзейнасці гэтага грамадска-кансультацыўнага органа. 

Прымаючы да ўвагі вышэйпададзенае, шэраг актывістаў грамадзянскай супольнасці  выступае з ініцыятывай арганізаваць грамадскія слуханні па актуальных пытаннях узаемадзеяння дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Формай такіх слуханняў можа стаць сустрэча прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці (сябраў і актывістаў НДА, экспертаў і журналістаў) з сябрамі Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.  

Зацікаўленыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўсіх тыпаў і кірункаў, эксперты, журналісты і проста грамадзяне Беларусі змогуць прыняць удзел у слуханнях, заявіўшы аргкамітэту пра сваі намеры, а таксама  накіраваўшы ў яго  адрас свае пытанні і прапановы. Гэтыя звароты будуць прааналізаваныя і зведзеныя ў адзіны дакумент, які аргкамітэт накіруе старшыне рады. 

Слуханні адбудуцца 20 ліпеня 2009 года ў г. Мінску з 14 да 18 гадзін. На сустрэчу будуць запрошаныя ўсе сябры Грамадска-кансультацыйнай рады, уключна кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміра Макея. На дадзены момант ужо створаны аргкамітэт па арганізацыі слуханняў, які збірае пытанні і прапановы для прадстаўлення іх радзе і публічнага абмеркавання.  

Зацікаўленыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, эксперты, журналісты і проста грамадзяне Беларусі могуць прыняць удзел у слуханнях, заявіўшы аргкамітэту аб сваім намеры, а таксама накіраваўшы на электронны адрас
[email protected]  свае пытанні і прапановы. Дадзеныя звароты будуць прааналізаваны і зведзены ў адзіны дакумент, які аргкамітэт накіруе старшыне рады спадару У. Макею. 

Запрашаем вас да ўдзелу ў грамадскіх слуханнях!

Аргкамітэт грамадскіх слуханняў:
Улад Вялічка
Віталь Сіліцкі
Уладзімір Мацкевіч
Віктар Карніенка
Вячаслаў Паздняк
Сяргей Мацкевіч
Жана Літвіна
Ігар Лялькоў
Алесь Бяляцкі

Таццяна Пашэвалава
Алена Танкачова

Каардынатар Тэхнічнай групы па арганізацыі слуханняў
Юлія Галіноўская
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)
Электронная пошта: [email protected]


[1] Грамадска-кансультацыйная рада пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правяла першае паседжанне// БЕЛТА, 06.02.2009, http://www.belta.by/ru/news/politics?id=331255 

[2] Пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана Грамадска-кансультацыйная рада // Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 28.01.2009, http://www.pravo.by/showtext.asp?1233147820370  

Видео