BE RU EN
rss facebook twitter

Заява Беніты Ферэра-Вальднэр, Еўрапейскага Камісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства

21.08.2008
Заява Беніты Ферэра-Вальднэр, Еўрапейскага Камісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства

Беніта Ферэра-Вальднэр, Еўрапейскі Камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства, прывітала сёння вызваленне 2 беларускіх палітычных зняволеных, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.

“Я вельмі ўсцешаная гэтымі навінам. Вызваленне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, разам з нядаўнім вызваленнем Аляксандра Казуліна, - гэта абнадзейваючы знак. Еўрапейскі Саюз няспынна заклікаў да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і да таго, каб Беларусь зрабіла крокі ў напрамку павагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права.Гэтыя навіны прыйшлі ў рашаючы момант, калі Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў у наступным месяцы. Я вельмі спадзяюся, што гэты пазітыўны імпульс атрымае працяг і дазволіць Еўрапейска му Саюзу і Беларусі хутка развіць больш блізкія адносіны”.
Видео