BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналісты падрыхтавалі зварот да міністра унутраных спраў

26.01.2011
Журналісты падрыхтавалі зварот да міністра унутраных спраў

Беларускія журналісты звярнуліся да Міністра ўнутраных спраў са зваротам, у якім заклікалі спыніць далейшае парушэнне іх правоў пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у ранейшых парушэннях.

 

Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў меркавала асабіста перадаць зварот міністру Анатолю Куляшову падчас афіцыйнай прэс-канферэнцыі, але як сведчыць Жана Літвіна, кіраўніцтва нацыянальнага прэс-цэнтру адмовілася пускаць яе на мерапрыемства:

- Я вымушаная была звярнуцца да кіраўніцтва нацыянальнага прэс-цэнтра, каб атрымаць ад іх дазвол прысутнічаць на прэс-канферэнцыі. Адказам было, што ў выпадку калі няма пасведчання, вы не журналіст.

Зварот ад Беларускай асацыяцыі журналістаў усё ж быў перададзены. Кажа сябра праўлення арганізацыі Алена Якжык:

- Я асабіста перадала зварот у рукі Куляшова, гэта ініцыятыва журналістаў, якія сталі ахвярамі 19 чысла і ў якіх былі ператрусы, канфіскаваная тэхніка, журналісты падпісаліся, якія салідарны, якіх не задавальняе тое, што парушаюцца правы журналістаў. У гэтым звароце мы просім адказаць канкрэтна на пытанні, дзе можна забраць тэхніку, якая была забраная, чаму парушаюцца правы журналістаў, як 19, так і пасля.  

Анатоль Куляшоў у сваю чаргу заявіў, што ніякага ўціску з боку праваахоўных органаў на журналістаў 19-га снежня не было. Больш за тое, са слоў міністра, самі прадстаўнікі СМІ збілі супрацоўніка міліцыі пры дапамозе фотакамеры. 

 

Радыё Рацыя

Видео