BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На сустрэчу кіраўнікоў МЗС Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства запрасілі Мілінкевіча

26.01.2011
На сустрэчу кіраўнікоў МЗС Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства запрасілі Мілінкевіча

Для гэтага апазіцыйнаму палітыку тэлефанаваў кіраўнік МЗС Славакіі.

 

Як паведамляе прэс-служба славацкага дыпламатычнага ведамства, тэлефонная размова адбылася 26 студзеня.

Мілінкевіч паінфармаваў міністра замежных спраў Славаччыны Мікулаша Дзурынду пра сітуацыю ў Беларусі. Міністр Дзурында, у сваю чаргу, падзякаваў Мілінкевічу за яго смелую пазіцыю. Міністр перадаў словы падтрымкі арыштаваным актывістам грамадзянскай супольнасці і іншым апазіцыйным палітыкам у Беларусі. Далей Мілінкевіч і Дзурында размаўлялі пра будучыню краіны, якую абодва бачаць у Еўрапейскім Саюзе.

Міністр Дзурында запрасіў Мілінкевіча на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай чацвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына і Венгрыя) і Усходняга партнёрства. Яна адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна са штогадовай канферэнцыяй па бяспецы Globsec, прызначанай на 2–4 сакавіка.

«Мілінкевіч прыняў запрашэнне», паведамляе славацкае МЗС. 

 

Мікола Бугай, Наша Ніва

Видео