BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Я. Сарыюш-Вольскі: Лукашэнка перастаў лічыцца з Еўропай

18.01.2011
Я. Сарыюш-Вольскі: Лукашэнка перастаў лічыцца з Еўропай

"Пільна сочым за тым, што адбываецца ў Беларусі, ведаем пра чарговыя затрыманні і ператрусы," - сказаў у размове з нашым радыё еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі.

 

Наша рэакцыя будзе вельмі войстрай і рашучай, тым болей што ў пытанні жорсткіх санкцыяў у дачыненні да рэжыму Александра Лукашэнкі згодны ўсе палітычныя фракцыі ў Еўрапарламенце. "Ёсць такое ўражанне, што Лукашэнка перастаў лічыцца з Еўропай і еўрапейскімі каштоўнасцямі," -  кажа Яцэк Сарыюш-Вольскі.

- Ужо можна сказаць, што ён не лічыцца з міжнароднай думкай. Наша рэакцыя будзе жорсткай. Ну а якая будзе яго рэакцыя - пабачым. Пра ўсё, што дзеецца, ёсць інфармацыя на нашым партале.

Чакаецца, што 19 студзеня  Еўрапейскі парламент разгледзіць праект рэзалюцыі ў справе Беларусі, а 20 студзеня адбудзецца галасаванне ў справе рэзалюцыі. Рэзалюцыя парламенту будзе накіравана ў Еўракамісію і ў Раду Еўразвязу, якія будуць 31 студзеня прымаць канчатковыя рашэнні наконт адносінаў па лініі Брусель - афіцыйны Мінск.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео