BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Р. Сікорскі: ЭЗ і Польшча праводзяць „палітыку ўмоваў” у дачыненьні Беларусі

17.01.2011
Р. Сікорскі: ЭЗ і Польшча праводзяць „палітыку ўмоваў” у дачыненьні Беларусі

Эўразьвяз і Польшча надалей будуць праводзіць палітыку "ўмоваў" у дачыненьні Беларусі, заявіў Польскаму радыё кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Радаслаў Сікорскі: Калі сытуацыя паляпшаецца, мы пашыраем дыялёг і высуваем „шчодрыя” прапановы супрацы. Калі ж паяўляюцца новыя вязьні сумленьня й палітзьняволеныя, адказам павінна быць падтрымка грамадзянкай супольнасьці, а ўладам трэба цьвёрда даць зразумець, што мы думаем пра гэта.

Польскае зьнешнепалітычнае ведамства неаднойчы асуджала рэпрэсіі беларускіх уладаў у дачыненьні да актывістаў дэмакратычнай апазыцыі й запалохваньне грамадзтва краіны.

 

Польскае радыё для замежжа

Видео