BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Я. Пратасевіч: Першы пункт - вызваліць усіх арыштаваных

16.01.2011
Я. Пратасевіч: Першы пункт - вызваліць усіх арыштаваных

Пасля сустрэчаў з беларускімі апазіцыянерамі ў Бруселі еўрапейскія дэпутаты выпрацавалі дзеянні, якія павінны  прадпрыняць краіны Еўразвязу ў дачыненні да беларускага рэжыму.

 

"Галоўнае патрабаванне - гэта звальненне ўсіх палітычных вязняў", – кажа старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.

- Пункт першы: вызваліць усіх, хто быў арыштаваны падчас апошніх падзеяў, а таксама адмовіцца ад суворых пакаранняў адносна ўдзельнікаў акцыі 19 снежня. Наша пазіцыя: выбары ў Беларусі адбыліся недэмакратычныя. І што найважнейшае - замарожванне супрацы з Беларуссю на высокім палітычным узроўні, у тым ліку і замарожванне супрацы ва Усходнім партнёрстве.

Гэтыя  патрабаванні  змешчаны ва ўсіх праектах рэзалюцыяў, якія падрыхтавалі паасобныя палітычныя групы Еўрапейскага парламенту. Цягам 3-х дзён дэпутаты выпрацуюць супольны праект рэзалюцыі ад усяго Еўрапейскага парламенту.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео