BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Я. Пратасевіч: Еўрадэпутаты абмяркоўваюць паездку ў Мінск

15.01.2011
Я. Пратасевіч: Еўрадэпутаты абмяркоўваюць паездку ў Мінск

Больш двух тыдняў, з 29 снежня мінулага года, адвакаты экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча, журналістаў Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай, а таксама некаторых актывістаў выбарчых штабоў не могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі.

 

Пры гэтым пракуратура Мінску заяўляе, што "затрыманыя па крымінальнай справе ў якасці падазроных забяспечаны адвакатамі і права на абарону іх выконваецца".

Падчас абмеркавання беларускага пытання ў Бруселі еўрадэпутаты заявілі аб намеры хадайнічаць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі на дазвол сустрэцца са зняволенымі, – кажа старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Яцэк Пратасевіч:

– Гэта адна з прычын, па якой мы задумваемся над паездкай прадстаўніцтва Еўрапейскага парламента ў Мінск. Хочам, між іншага, убачыць у якой сітуацыі знаходзяцца арыштаваныя, а перад усім Уладзімір Някляеў, стан здароўя якога яшчэ да арышту быў вельмі сур’ёзны. Калі на такую сустрэчу не будзе згоды, дык, як мне падаецца асабіста, гэтая місія пазбаўленая сэнсу.

Тымчасам, па словах прэс-сакратара беларускага пасольства ў Варшаве Аляксея Зелянко, такія сустрэчы ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны.

Такім чынам ні адвакаты, ні блізкія зняволеных не ведаюць ні пра стан здароўя змешчаных за краты кандыдатаў у прэзідэнты, ні пра іншых актывістаў.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео