BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прыезд новага амбасадара Польшчы ў Мінск адтэрміноўваецца

10.01.2011
Прыезд новага амбасадара Польшчы ў Мінск адтэрміноўваецца

Чакалася, што з сярэдзіны студзеня польскую амбасаду ў Мінску ачоліць амбасадар Лешэк Шэрэпка. Як стала вядома нашаму радыё з крыніцаў набліжаных да дыпламатычных, прыезд польскага амбасадара ў Мінск адтэрміноўваецца.

 

Пакуль яшчэ амбасадар чакае беларускую візу, на якую заява была пададзеная яшчэ 17 снежня. Па словах першага сакратара польскай амбасады ў Мінску Паўла Марчука – пакуль нічога не вядома пра тэрміны прыезду новага амбасадара

- У мяне няма афіцыйнай інфармацыі на дадзены момант і таму пакуль я нічога не ведаю.

Паводле крыніцаў набліжаных да дыпляматычных амбасадар Лешэк Шэрэпка да 17 студзеня павінен атрымаць беларускую візу і магчыма пачне працу ў Мінску напачатку лютага. Польская амбасада ў Мінску працуе без амбасадара з 10 красавіка мінулага года, калі пасля смаленскай катастрофы быў выкліканы ў Варшаву тагачасны амбасадар Гэнрык Літвін. Зараз ён займае пасаду намесьніка міністра замежных спраў Польшчы.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео