BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэс-сакратар Эштан: магчымы візіт Мартынава ў Брусель

08.01.2011
Прэс-сакратар Эштан: магчымы візіт Мартынава ў Брусель

На наступным тыдні магчыма адбудзецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусель, - паведаміла ў пятніцу РАР Майя Коціянчіч, прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюзу, Кэтрын Эштан.

 

Мартынаў плануе сустрэчу з Эштан.

Коціянчіч сказала, што візіт запланаваны на панядзелак. “магчыма і пазней, але на працягу наступнага тыдня,” – удакладніла яна.

Раней розныя дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі паведамлялі, што візіт адбудзецца ўжо ў панядзелак, і ініцыятарам сустрэчы выступае беларускі міністр. Паводле тых жа крыніцаў Мартынаў таксама плануе сустрэчу з камісарам Еўрасаюза па справах пашырэння Еўразвязу і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

Прэс-сакратар Фюле, Наташа Батлер, сказала РАР, што камісар “знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам, але што тычыцца сустрэчы: на дадзены момант мы не можам не пацвердзіць ні адмовіць яе.”

Фюле ўжо меў з Мартынавым тэлефонную размову на мінулым тыдні.

Еўрасаюз рыхтуецца да аднаўлення і магчымага пашырэння прыпыненых у 2008 годзе санкцый да прадстаўнікоў беларускага рэжыму, чым Мінск вельмі незадаволены. Гэта будзе рэакцыя на пераслед беларускай апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, якія паводле афіцыйных вынікаў выйграў Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя ж ведае, што вынікі былі сфальсіфікаваныя.

На сустрэчы амбасадараў краінаў Еўразвязу ў пятніцу, было вырашана распачаць падрыхтоўчыя працы з мэтай вярнуць візавыя санкцыі. Цяпер складаецца спіс асобаў, якія падпадуць пад гэтыя санкцыі, каб кіраўнікі дыпламатыі краін Еўрасаюзу маглі прыняць канчатковае рашэнне падчас сустрэчы 31 студзеня ў Бруселі.

 

Крыніца: Радыё Рацыя

Видео