BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ян Гамачак: Гэты артыкул - адмова працаваць легальна

21.11.2010
Ян Гамачак: Гэты артыкул - адмова працаваць легальна

Прадстаўнікі чэшскага парламента лічаць неабходнай адмену артыкула крымінальнага кодэкса Беларусі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

На думку намесніка старшыні замежнага камітэта нацыянальнага сходу Чэшскай Рэспублікі Яна Гамачака, існаванне гэтага артыкула дае асаблівыя магчымасці міліцыі і Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў пераследзе актывістаў, асабліва ва ўмовах, калі грамадскія аб’яднанні ў краіне праходзяць дзяржаўную рэгістрацыю з асаблівай цяжкасцю, а многім з іх ужо напрацягу некалькіх год стала адмаўляюць у праве на працаваць легальна.

 - Мы пазнаёміліся са спосабам рэгістрацыі асобных рухаў, асацыяцый і арганізацый і лічым, што артыкул крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі павінен быць скасаваны, таму што сур'ёзна абмяжоўвае магчымасць для грамадскай актыўнасці. Я лічу, што артыкул залішні і яго скасаванне паспрыяла бы большай адкрытасці беларускага грамадства.

Сярод іншых заўваг, зробленых па выніках візіту ў Мінск дэпутаты чэшскага парламенту адзначаюць крытычна нізкае прадстаўніцтва сябраў дэмакратычных партый і рухаў у складзе сфармаваных выбарчых камісій, існаванне датэрміновага галасавання, якой часта мае характар прымусовага і пашырае магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў галасавання, а таксама сам факт закрытасці падліку галасоў і недапушчэнне да гэтага працэсу як назіральнікаў, так і прадстаўнікоў саміх кандыдатаў.

Такая практыка, па словах чэшскіх парламентароў, яскрава была прадэманстравана падчас выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку бягучага года. На ўсё гэта, на іх думку, сваю ўвагу мусяць звярнуць і сябры місіі АБСЕ.

 

Крыніца: Радыё Рацыя

Видео