BE RU EN
rss facebook twitter

Вынікі трэцяй сустрэчы Каардынацыйнага Камітэта Форума грамадзянскай супольнасці УП

10.08.2010
Вынікі трэцяй сустрэчы Каардынацыйнага Камітэта Форума грамадзянскай супольнасці УП

 26-27 ліпеня 2010 года ў Брусэлі адбылася чарговая, ужо трэцяя сустрэча Каардынацыйнага Камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Сярод шэрагу пытанняў, якія разглядаліся на сустрэчы, асабліва варта выдзеліць наступныя:

 1. Вызначэнне поўнага спісу арганізацый для ўдзелу ў другім Форуме ГС ў Берліне

У выніку працяглых абмеркаванняў КК дамовіўся з Еўракамісіяй аб змене прапорцыі 140 удзельнікаў з краін УП + 80 – з ЕС на больш адэкватную колькасці і якасці заявак прапорцыю 16060. Яшчэ 10 дадатковых месцаў належаць арганізацыям з трэціх краін (Расія, Швейцарыя, Турцыя, ЗША і інш). 140 месцаў для краін УП размеркаваныя наступным чынам:

  • Азербайджан - 26
  • Арменія – 26
  • Беларусь – 27
  • Грузія - 26
  • Малдова – 26
  • Украіна – 29
  • Як і па іншых краінах, канчатковае рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі вырашалася на падставе трох рэкамендацый (нацыянальная платформа, дэлегацыя ЕС, каардынатары працоўных груп) з улікам балансу паміж працоўнымі групамі, а таксама разнастайнасці прадстаўніцтва тыпаў арганізацый (сяброўскія, фабрыкі думкі, НДА, сеткі, прафсаюзы, бізнэс-асацыяцыі і інш.).  У выніку ў асноўным спісе аказаліся арганізацыі, якія атрымалі не менш за 2 рэкамендацыі. 

     Падрабязны спіс арганізацый, адабраных ад Беларусі, можна знайсці ў дадатку. Акрамя таго варта помніць, што яшчэ 2 арганізацыі, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, прайшлі па асноўным спісе з боку ЕС. Гэта Офіс за дэмакратычную Беларусь і Бізнэс савет “Беларусь-ЕС”.  

 2. Абмеркаванне праграмы, фармату і зместу другога Форума.
Каротка пра асноўныя рысы будучага Форума ў Берліне: 
 

  • У падрыхтоўцы Форума прымае актыўны ўдзел Міністэрства замежных спраў Нямеччыны 
  •  Чакаецца, што на Форуме наўступнай і заключнай частках выступяць міністр ЗС ФРГ Вестэрвеле, а таксама Камісар ЕС Штефан Фюле.
  •  У адзрозненне ад мінулага Форума, прынята рашэнне для больш глыбокай і канкрэтнай працы выкарыстаць механізм пад-групаў, якія маюць “скрозныя тэмы”, гэта значыць у чыстым выглядзе не належаць да той ці іншай працоўнай групы, але прысвечаны важным праблемам УП (адмена візаў, экалогія і энэргетычная бяспека, канцэпцыя развіцця Форума ГС і інш.) 
  •  Хутчэй за ўсё Форум у Берліне будзе таксама суправаджацца шэрагам так званых side-events, якія будуць арганізаваныя нямецкімі Фондамі і арганізацыямі і змогуць пашырыць значнасць і эфектыўнасць Форума за кошт адмысловых дадатковых дыскусій, круглых сталоў, прыёмаў і інш. Еўракамісія пагадзілася на тэхнічную каардынацыю з арганізатарамі гэтых дадатковых мерапрыемстваў, каб вырашыць праблему пераносаў датаў вылету, замены квіткоў і інш. 
  •  Праграма Форума і інструкцыі для ўдзельнікаў павінны быць распрацаваны да наступнай, апошняй, сустрэчы Каардынацыйнага Камітэта на прыканцы верасня. 

3. Інфармацыйная палітыка Форума, праблема своечасовага і поўнага забеспячэння інфармацыяй

На жаль, Еўракамісія не вельмі спяшаецца з тэндэрам на распрацоўку сайта ФГС. А патрэба ў сайце вельмі вялікая, перш за ўсё каб забяспечыць камунікацыю і інфармаванне іншых арганізацый. У сувязі з гэтым КК было прынята рашэнне не чакаць з’яўлення афіцыйнага сайту (ЕК абяцала зрабіць гэта толькі непасрэдна к Форуму), а стварыць свой сайт, прысвечаны Форуму 2010 у Берліне, каб трымаць усіх у курсе падрыхтоўкі і забяспечваць сваечасовыя навіны!

 

 Было прыемна ў чарговы раз бачыць, што праца, зробленая на чарговым этапе беларускай грамадзянскай супольнасцю, была вельмі карыснай і своечасовай. Беларусь па-ранейшаму, а можа нават і больш чым раней, з’яўляеца лідэрам працэсаў УП на ўзроўні ФГС. Ніводная іншая краіна не дэманструе такой прадуманасці, абгрунтаванасці і падрыхтаванасці ў сваіх дзеяннях і рашэннях, як Беларусь. Таму прадстаўнікам ад нашай краіны Уладу Вялічку і Сяргею Мацкевічу было, магчыма, прасцей, чым іншым сябрам КК удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў: было зразумела, на што абапірацца, на чым настойваць, чаго чакаюць беларускія арганізацыі ад наступнай фазы працэсаў УП. Дзякуй беларускім арганізацыям за ўнёсак у гэту агульную і надзвычайна важную справу! 

 

 Спіс адабраных на Форум беларускіх арганізацый  

Улад Вялічка 

Міжнародны кансорцыюм “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”

Каардынатар ФГС па Беларусі 

Видео