BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

19 чэрвеня на Падляшша прыедуць назіральнікі за выбарамі з Беларусі

19.06.2010
19 чэрвеня на Падляшша прыедуць назіральнікі за выбарамі з Беларусі

Болей трыццаці назіральнікаў з Беларусі, Літвы і Швецыі прымуць удзел у назіранні за ходам прэзідэнцкіх выбараў на Падляшшы і ў сталіцы ваяводства Беластоку.

Назіральнікі ўжо 19 чэрвеня прыязджаюць на Падляшша, а ў дзень выбараў плануюць наведаць прынамсі сотню выбарчых участкаў, асабліва ў тых мясцінах, дзе пражывае беларуская меншасць.

Кажа суарганізатар пабыўкі назіральнікаў у Польшчы, старшыня Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь Марцін Рэмбач:

- Частка групаў будзе на Падляшшы. Яны абралі Падляшша з дзвюх прычынаў - гэта бліжэйшая польская тэрыторыя ад Вільні, бо назіральнікі прыедуць праз Вільню. А па-другое, на Падляшшы жыве шмат беларусаў, і назіральнікі зацікаўлены наведаць мясціны, звязаныя з беларускай нацыянальнай меншасцю.

Назіральнікі прымаюць удзел у шматгадовым праекце назірання за выбарамі ў розных краінах Еўропы, назіралі ўжо за выбарамі ў Беларусі, Украіне, Нарвегіі і Літве. Праект назірання за выбарамі рэалізуецца некалькімі арганізацыямі,  такімі як Цэнтр супольных ініцыятываў для Беларусі, Беларускі дом правоў чалавека, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр. Суарганізатарам пабыўкі назіральнікаў на Беласточчыне з'яўляецца і наша радыё.

 

Крыніца: Радыё Рацыя

Видео