BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

15-годдзе польска-беларускага садка ў Беластоку

18.06.2010
15-годдзе польска-беларускага садка ў Беластоку

17 чэрвеня Дзіцячы садок н-р 14 у Беластоку адзначыў 15-годдзе існавання беларускіх аддзелаў - юбілейнае мерапрыемства пройшло ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў Беластоку а 17 гадзіне.

Заснаванне беларускіх аддзелаў у палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў садзіку н-р 14 у Беластоку сталася пачаткам адраджэння беларускай асветы ў гэтым горадзе на інстытуцыяльным узроўні. Зараз навучанне беларускай мовы існуе на ўсіх узроўнях адукацыі - садзік, пачатковая школа, гімназія і ліцэй.

- 15 гадоў таму цяжка было прадбачыць, - сказала Барбара Пякарская, адна з пачынальніц адраджэння беларускай асветы ў Беластоку, - што будзе аж такое зацікаўленне беларускімі аддзеламі. На пачатку гэтай справай займаліся дзве сям’і: я з мужам Міраславам ды сям’я Юрыя і Міраславы Калінаў. Мы гэта прыдумалі седзячы і размаўляючы пра будучы лёс нашых дзяцей. У іх было двое дзяцей, а ў нас адно. Сустрэліся мы ў адведках...

Да ўзнікнення беларускіх аддзелаў у беластоцкім садзіку, у горадзе дзейнічалі беларускія арганізацыі, якія намагаліся нешта зрабіць дзеля адраджэння беларускай асветы, але гэта не ўдавалася, бо не было раней гурта бацькоў, якія былі б зацікаўлены менавіта ў тым, каб іхнія дзеці атрымалі беларускую асвету.

На пачатку таксама трэба было пераадолець інертнасць беластоцкіх чыноўнікаў, якім і ў галаву часам не лезла, што тут нехта спрабуе арганізаваць на інстытуцыяльным узроўні навучанне беларускай мовы.

Усю гутраку слухайце тут.

 

Крыніца: Радыё Рацыя

Видео