BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інвэставаць стане прасьцей

07.08.2009
Інвэставаць стане прасьцей
У Беларусі спрашчаюцца ўмовы вядзеньня інвэстыцыйнай дзейнасьці. Адпаведны дэкрэт падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе агенцтва Белта.

Новыя правілы аблягчаюць пачатак рэалізацыі інвэстпраектаў як для беларускіх, так і замежных інвэстараў. Адначасова замацоўваюцца адказнасьць інвэстараў за выкананьне ўзятых абавязкаў: аб’екты, аб’ёмы й тэрміны выканьня праекту.

Згодна з дэкрэтам, інвэстарам прапануюцца агульныя прэфэрэнцыі: арэнда зямельнага надзелу без правядзеньня аўкцыёну, пакрокавае афармленьне неабходных дакумэнтаў, увоз тэхналягічнага абсталяваньня без мытных аплатаў і ПДВ. Інвэстар вызваляецца ад аплаты кампэнсацыі за страты сельгасвытворчасьці, дзяржаўнай аплаты за выдачу дазволу на працу для замежніка. Адмененая таксама аплаты за дазвол на часовае пражываньне ў Беларусі.

Дэкрэт афіцыйна ўступае ў сілу праз тры месяцы.

Спасылка

Видео